Інфармацыйна-прапагандысцкая група райвыканкама начале з намеснікам старшыні райвыканкама Ігарам Шчасным наведалася ў Залескі музей-сядзібу М. К. Агінскага. Сустрэча з калектывам прайшла вельмі дынамічна і зацікаўлена. З вынікамі сацыяльна-эканамічнага развіцця Смаргоншчыны пазнаёміла галоўны спецыяліст аддзела эканамічнага рэгулявання, знешне-эканамічнай і інвестыцыйнай дзейнасці ўпраўлення эканомікі, гандлю і паслуг райвыканкама Вольга Рожка. Праблемы бяспекі на вадзе і неабходнасць прытрымлівацца здаровага ладу жыцця, асабліва ва ўмовах пандэміі, асвятліў у сціслай прамове Ігар Шчасны. Прысутных цікавілі праблемы як прыватнага, так і грамадскага характару. Так, дырэктар культурнай установы Людміла Градзіцкая прасіла растламачыць, як спрацаваў у першым паўгоддзі Смаргонскі сіліката-бетонны завод. Ігар Пятровіч адказаў, што завод працуе стабільна, аб’ёмы вытворчасці за першы квартал выраслі. І наогул, стратных прадпрыемстваў у нашым раёне стала менш за гэты перыяд. Маладых супрацоўн
Пра эканоміку, здаровы лад жыцця і бяспеку на вадзе
17 июля 202017 июл 2020
5
1 мин