Найти тему

У лагеры “Праметэй” адзначылі свята Купалле

Выхаванцы летняга аздараўленчага лагера “Праметэй” адзначылі свята Купалле. Усе запланаваныя ў  гэты дзень мерапрыемствы былі прысвечаны народнаму святу. Для сучасных вясковых дзяцей Купалле – одно з не любімых святаў. Яно спалучае ў сабе даўнія традыцыі і абрадавыя дзеянні, вясёлыя гульні і тэатралізаваныя прадстаўленні.

З самай раніцы хлопчыкі і дзяўчаты з атрадаў “Непаседы” і “Фантазёры” пайшлі на паляну збіраць лекавыя кветкі і травы (святаянскія зёлкі), якія ў гэты дзень валодаюць найбольшай моцай. Затым дзеці плялі купальскія вянкі. Па традыцыі, на Купалле арганізуецца работа фэстаў, дзе можна набыць розныя пачастункі і прысмакі. Нашы выхаванцы таксама наведалі такі фэст, які размяшчаўся ў вёсцы Каты. Падчас экскурсіі дзеці даведаліся пра паходжанне свята Купалля, аб традыцыях яго святкавання, дзе і як шукаць таямнічую “папараць-кветку”. Свята Купала вялікай такой колькасцю легенд і паданняў, і ніхто не можа паручыцца, што з іх праўда, а што – выдумка.

Вольга ІЛЬІНА,

намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце

ДУА “Сінькоўскіх яслей-сада-сярэдняй школы”.