З традыцыйнага для беларускай зямлі абраду – “Зажынак”- пачалася ўборачная кампанія на Смаргоншчыне. Шырокае ячменнае поле, якое раскінулася паміж вёскамі Кавалі і Варакумшчына, стала месцам правядзення старадаўняга земляробчага рытуалу – зажынання першага снапа. Зажынкі, якія ўжо не першы год праходзяць у КСУП “АграСолы”, сабралі камбайнераў і вадзіцеляў, старшынь гаспадарак і іншых гасцей. Павіншаваць хлебаробаў з пачаткам жніва прыехалі старшыня райвыканкама Генадзь Харужык, яго першы намеснік, начальнік райсяльгасупраўлення Сяргей Мядзвецкас, старшыня раённага Савета дэпутатаў Сяргей Кудзяньчук. Напачатку ўрачыстасці ўсіх прысутных павітаў Генадзь Васільевіч. Ён адзначыў, што цяперашні ўраджай у полі – гэта вынік клопату шматлікіх людзей: механізатараў, якія апрацоўвалі глебу перад сяўбой, сеялі і праводзілі мерапрыемствы па ахове раслін, работнікаў, якія рыхтавалі зерне, вадзіцеляў, якія падвозілі насенне ў поле, аграномаў, якія клапаціліся пра ўраджай. Звяртаючыся да камбайнера
Свята першага снапа прайшло на Смаргоншчыне
8 июля 20208 июл 2020
10
1 мин