29 чэрвеня з рабочай паездкай на Смаргоншчыну завітаў Міністр культуры Рэспублікі Беларусь Юрый Бондар. Найперш Юрыя Паўлавіча цікавіў ход рэстаўрацыйных работ на гісторыка-культурным аб’екце ў аг. Крэва “Фрагменты замка ХІV cт.” Каля замка госця чакалі прадстаўнікі райвыканкама: намеснік старшыні Ігар Шчасны, начальнік аддзела культуры райвыканкама Таццяна Ражэва, дырэктар дзяржпрадпрыемства “УКБ” Смаргонскага раёна Іван Лыско. Юрый Бондар зацікавіўся выставай разгорнутай каля сцен замка і, прачытаўшы прозвішча аўтара фотаработ, з задавальненнем паведаміў, што Сяргей Гапон яго былы вучань. Пра тое, як рухаюцца справы і ідзе асваенне капітальных укладанняў расказалі начальнік упраўлення культуры Гродзенскага аблвыканкама Алена Клімовіч, майстар участка ААТ “Белрэстаўрацыя” Уладзімір Вайцеховіч. На бягучы момант на аб’екце ў Крэва працуюць 16 муляраў, якія займаюцца бутавай кладкай паўночнай сцяны замка. Тэхнагляд ажыццяўляе галоўны інжынер дзяржпрадпрыемства “УКБ Смаргонскага раёна”
Міністр культуры РБ наведаў Смаргоншчыну
29 июня 202029 июн 2020
8
1 мин