Сёння, 28 чэрвеня, шматлікія каталіцкія вернікі і святары прынялі ўдзел у святой імшы, якую ўзначаліў біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч. Гэты дзень спалучыў дзве важныя падзеі: 200-гадовы юбілей кансэкрацыі парафіяльнага касцёла, а таксама адпустовую ўрачыстасць Святога Яна Хрысціцеля.
Гісторыя Вішнеўскага касцёла доўгая і багатая на падзеі. Падмурак для будучай мураванай святыні быў закладзены ў 1811 годзе. Прыкладна ў гэты ж час быў створаны абраз святога Юзафа с Дзіцяткам Езусам на руках. Гэты абраз і сёння з’ўляецца алтарным. У 1820 годзе касцёл быў асвечаны ў гонар Святога апостала Юды Тадэвуша.
Двухсотгадовая гісторыя Вішнеўскага касцёла знайшла адлюстраванне ў мастацка-дакументальнай аповесці Анатоля Шчучкі “Святыняў маўклівыя цені”. Сёння падчас урачыстасці адбылася прэзентацыя гэтай кнігі.
Пра свой касцёл і яго гісторыю добра ведаюць усе парафіяне. Кожны з іх, расказваючы пра галоўную ў іх жыцці святыню, ледзве стрымлівае слёзы. Сцежкі, якія вядуць да гэтага кас