26 чэрвеня ў летнім аздараўленчым лагеры “Праметэй” прайшоў дзень пад назвай “Алея рамёстваў”. Як і любы іншы дзень, гэты дзень быў насычаны разнастайнымі конкурсамі і мерапрыемствамі.
Падчас экскурсіі ў школьны музей юныя праметэеўцы наведалі куток “Беларуская хатка”. Дзеці пазнаёміліся з побытам і абрадамі жыцця беларускай вёскі.
У гэты дзень выхавальнікамі лагера быў арганізаваны майстар-клас “Умелыя рукі не ведаюць суму”. Удзельнікі мерапрыемства вырабілі з бісеру вясёлых чмялёў – летуценнікаў. Не абышлося без музыкі і танцаў. Пад вясёлыя гукі летніх танцавальных хітоў дзеці прынялі актыўны ўдзел у флеш-акцыі “Мы за мір”. Вынікам дня стала падрыхтаваная ўсімі выхаванцамі атрадаў выстава малюнкаў “Вось яно якое наша лета”.
Канешне, гатовага рэцэпту “Яркага летняга настрою” не існуе. Але выхавальнікі летняга аздараўленчага лагера “Праметэй” упэўнены ў тым, што ўзаемападтрымка, цікавыя займальныя заняткі і цёплае надвор’е – вось асноўныя складнікі яркага летняга настрою.
Вольга Ільіна,
намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце