Мітынг-рэквіем “Мы будзем помніць перамогі і лёс наш мірна будаваць..”, прысвечаны Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь і Дню Вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў адбыўся ў Смаргоні 3 ліпеня У мітынгу прынялі ўдзел кіраўніцтва раёна, ваенныя, афіцэры ў адстаўцы, прадстаўнікі грамадскіх арганізацый і прадпрыемстваў Смаргоншчыны, дзеці. “Гудуць званы. Гудуць журботна і сурова. Над светлымі бярозавымі гаямі, над задуменнымі барамі Смаргоншчыны, над усёй зямлёй Беларусі плыве народжаная мемарыяльнай бронзай мелодыя. І ў гэтай трывожнай і ўрачыстай мелодыі гучыць рэквіем і гімн. Рэквіем у памяць мільёнаў загінуўшых, расстраляных, павешаных, закатаваных, спаленых жывымі. Гімн людзям, якія не скарыліся, не сталі перад ворагам на калені, загінулі з імем маці-Радзімы на вуснах…” - узнёсла і кранальна прагучалі словы вядучай падчас мітынгу-рэквіему. Да прысутных звярнуўся старшыня Смаргонскага райвыканкама Генадзь Харужык: “3 ліпеня – светлая і радасная дата для кожнага беларус
Митинг, посвящённый Дню Независимости Республики Беларусь
3 июля 20203 июл 2020
9
2 мин