Найти в Дзене

Мацярык рэкордаў

16 чэрвеня ў школьным аздараўленчым лагеры “Праметэй” адбылося ўрачыстае адкрыццё першай змены “Мацярык рэкордаў”. 

Падрыхтоўку да свята выхаванцы атрадаў “Непаседы” і “Фантазёры” пачалі загадзя: прыдумалі і вывучылі дэвіз атрада, песню-візітоўку і танец. Са словамі прывітання да выхавальнікаў звярнулася дырэктар лагера Вольга Ільіна, якая павіншавала ўсіх прысутных з адкрыццём лагернай змены, пажадала ўсім моцнага здароўя і  плённага адпачынку.  На свята  завітала паважаная госцейка – Лета-Лецейка, якая правяла з выхавальнікамі разнастайныя конкурсы, гульні і забавы.  Падчас мерапрыемства ўдзельнікі прадэманстравалі свае ўменні прыгожа спяваць, хутка бегаць, адгадваць загадкі. Песня “Усмешка”, праспяваная разам, стала прыгожым заканчэннем свята сяброўства і дабрыні.

-2
-3

Вольга ІЛЬІНА,

намеснік дырэктара Сінькоўскай СШ.