Найти тему

Новае бачанне сучаснай геапалітыкі

Геапалітыка як любая іншая навука развіваецца. Таму ейныя канцэпцыі і пастулаты заўжды пераглядаюцца.

1) Няма мора й глебы. Ёсць шмат цывілізацый, якія адпавядаюць канкрэтнаму месцаразвіццю. Тут можна толькі вызначыць нейкае падабенства для таго, каб можна было структураваць вялікую колькасць месцаразвіццяў. Напрыклад, балотныя цывілізацыі, горныя, астраўныя і так далей. Беларусь можна аднесці да лясных і да балотных цывілізацый адначасова. Украіна ўтрымлівае ў сабе некалькі месцаразвіццяў, якія можна аднесці да лясной, стэпава-марской і горнай цывілізацыяў. А тая ж Японія адначасова належыць да горна-вулканічнай, астраўной і лясной цывілізацыяў.

2) Адпаведна, адпадае стары геапалітычны падзел на дзве цывілізацыі — глебы й мора. І вось чаму: людзі не жывуць менавіта на вадзе, але на ўчастках глебы. Узяць, напрыклад, нілотаў з афрыканскага балота судд. Яны ж жывуць не ў самім балоце, а на маленькіх выспах, што пасярод яго.

3) Суадносна з першай тэзай, усе вялікія па памеры дзяржавы, у склад якіх уваходзіць шмат месцаразвіццяў, павінны саступіць прастору для меншых фармаванняў, якія больш адпавядаюць межам канкрэтных месцаразвіццяў.