Ёсць у школьным жыцці асаблівыя святы, якія пакідаюць добрую памяць, колькі б гадоў ні было вучню. Гэта святы першага і апошняга званка. І калі першы званок поўніцца радасцю сустрэчы, то ў апошнім адчуваюцца ноткі суму, у першую чаргу, для выпускнікоў. Для іх свята апошняга званка – заўсёды хвалюючы момант. Гэта свята развітання з дзяцінствам, са слаўнай школьнай парой. Кожнаму з выпускнікоў шчаслівага шляху, здзяйснення мараў у час святочных лінеек жадаюць педагогі, школьныя сябры. Шчырыя пажаданні ўсяго найлепшага прагучалі падчас лінейкі для навучэнцаў 11 класа ДУА “ВПК Сінькоўскіх ясляў-сада-сярэдняй школы”. Дырэктар школы А. А. Дунай падзякавала выпускнікам за плённую і добрасумленную вучобу, пажадала поспехаў і спадарожнага ветру, выказала спадзяванне бачыць іх праз некалькі год высокакваліфіканымі спецыялістамі ў родным раёне. У гэтым навучальным годзе навучэнец 11 класа Шунько Дзмітрый стаў пераможцам абласнога этапу рэспубліканскай алімпіяды па біялогіі, пераможцам