Ці марылі вы калі пабываць у Дыснейлэндзе? Магчыма, не аднойчы, але каб гэтая мара збылася, трэба ўкласці ў яе шмат сіл і, вядома ж, грошай. Крышку прасцей паступіў магіляўчанін Леанід ТУХТО, які на сваім лецішчы ў вёсцы Станцыя Друць зрабіў штосьці падобнае да Дыснейлэнда. Па прафесіі Леанід Іванавіч – зваршчык, шмат гадоў адрабіў на заводзе вентнарыхтовак у Магілёве. А ў душы мужчына – сапраўдны рамантык. Пасля выхаду на заслужаны адпачынак у яго з’явілася шмат вольнага часу, які вырашыў патраціць з карысцю. На невялічкім кавалку зямлі ў 8 сотак з’явіліся цікавыя кампазіцыі, садовыя фігуры, зробленыя ўласнымі рукамі з рознага непатрэбнага хламу. Увогуле, усё пачалося з жадання зацікавіць унукаў часцей бавіць час на лецішчы. Спачатку Леанід Тухто зрабіў перад уваходам на ўчастак грузавы аўтамабіль і паравоз. Туды зараз прыбягае гуляць дзетвара з усяго пасёлка. – Хоць я ўсё жыццё пражыў у горадзе, уласнае лецішча ніколі не абцяжарвала, – гаворыць Леанід Іванавіч. – Мы з жонкай атры