Любы вадаём, нават даўно знаёмы, з'яўляецца месцам пэўнай рызыкі. Пра гэта сведчаць лічбы статыстыкі гібелі людзей на вадзе.
Для папярэджання няшчасных выпадкаў арганізуюцца сумесныя рэйдавыя мерапрыемствы МНС і таварыства выратавання на водах. Асабліва гэта актуальна ў выходныя дні. Так, 7 чэрвеня ратавальнікі пабывалі на вадаёмах Залескага сельсавета, якія забароненыя для купання.
Як высветлілася, правесці тут цёплы нядзельны дзень вырашылі не толькі рыбакі, але і аматары шашлыкоў. Прычым многія сем'і прыехалi на адпачынак з малалетнімі дзецьмі. З адпачывальнікамі правялі прафілактычныя гутаркі пра магчымыя наступствы бестурботнасці і аб адміністрацыйнай адказнасці. Заклікалі мам і тат быць годнымі прыкладамі для пераймання ў пытаннях бяспекі.
Уручаныя наглядныя дапаможнікі па арганізацыі летняга вольнага часу дапамогуць жыхарам і гасцям Смаргоншчыны правесці цёплыя дні максімальна цікава, камфортна і бяспечна.