Вось ужо 25 гадоў, пачынаючы з мая 1995 года, у Рэспубліцы Беларусь штогод у другую нядзелю мая адзначаецца асаблівае свята – Дзень Дзяржаўнага Герба і Дзяржаўнага Сцяга.
Гэтай падзеі была прысвечана інфармацыйная гадзіна, якая прайшла ў СШ№7 Смаргоні для вучняў 10-11 класаў. Падчас інфармацыйнай гадзіны старшакласнікі разам з класным кіраўніком Таццянай Бандарэнка разгледзелі невялікую экспазіцыю, размешчаную ў інфармацыйна-бібліятэчным цэнтры, успомнілі, што сімволіка герба і сцяга нашай дзяржавы адлюстроўвае цэласнасць, самастойнасць, гасціннасць, працавітасць і мірны характар беларусаў.
Гартаючы старонкі падарункавага выдання «Я – грамадзянін Рэспублікі Беларусь», вучні пераканаліся ў тым, што дзяржаўная сімволіка – гэта адметная рыса беларусаў для ўсяго свету і прадмет нашага гонару.
Марыя ГОВІЧ,
настаўніца рускай мовы і літаратуры СШ № 7.