“Тэрмінова патрэбны швачкі-валанцёры для пашыву або раскрою ахоўных касцюмаў. Падыдуць нават тыя, хто не ўмее шыць, але мае швейную машынку і вялікую веру ў свае сілы”, - менавіта з гэтай аб’явы, якая ў пачатку красавіка прачытала Алена Гіль у сацсетках, пачалася яе дабрачынная дзейнасць ва ўмовах каронавіруса. Алена ўмела шыць і нават кроіць, а яшчэ – мае вялікае сэрца, якое не дазволіла ёй праігнараваць пост у Інтэрнэце. Разам з Аленай Ждановіч са Смаргоні яна стала шыць ахоўныя камбінезоны. Першую партыю (20 адзінак) перадалі заказчыку ў Мінск. Другую (40 камбінезонаў) – у Смаргонскую ЦРБ. Потым на смаргонскіх швачак выйшаў спонсар з Маладзечна, які прадаставіў ім тканіну. І жанчыны ў сацыяльных сетках сталі шукаць сабе ў дапамогу яшчэ швачак. Адгукнулася дваццаць два чалавекі. Практычны ўсе яны – не прафесіяналы. Да прыкладу, ёсць цырульніца, якая шыць навучылася яшчэ ў школьныя гады ва вучэбна-практычным камбінаце. Ёсць тыя, хто знаходзяцца ў водпуску па доглядзе за дзіцем да т