“Карнееў быў чалавекам сталінскай закалкі – не тое што гаварыць, глядзець умеў выключна строга. Вымову ад яго атрымаць было лягчэй лёгкага. А пасля прыйшоў Ляонаў. Ён голасу ўвогуле ніколі не павышаў. Заўсёды спакойны, ветлівы, тактоўны. Пра Лазуту і гаварыць няма чаго! Такога інтэлігентнага чалавека я і не сустракала больш! І ўвогуле, мне з усімі рэдактарамі добра працавалася”, - успамінае Леакадзія Бароўская, былая супрацоўніца нашай газеты. У “Светлы шлях” яна прыйшла працаваць у год дзесяцігадовага юбілею выдання – у 1954-м. Пры ёй змяняліся рэдактары, прыходзілі і сыходзілі журналісты, асвойваліся новыя тэхналогіі. Аб усім гэтым яна захавала ясныя ўспаміны і ахвотна распавядае. “Я прыйшла, калі газета з дзвюхпалоснай ператварылася ў “чатырохпалоску”. Патрэбна было больш людзей, мяне ўзялі машыністкай-перакладчыцай. Журналісты пісалі матэрыялы, потым дыктавалі мне. А я перакладала і друкавала па-беларуску. Памятаю, надрукавала першы матэрыял, панесла Яўгену Ільічу (Карнееву – а
У кожным газетным радку – мора ўспамінаў
30 апреля 202030 апр 2020
3
3 мин