Сеня прачнуўся ад чыіх-то дакрананняў, але не адкрыў вочы, а яшчэ мацней сціснуў павекі. Гэта сон і хай ен будзе доўжыцца яшчэ! Ен адчуваў пах, такі знаемы і родны, які жыў у ім заўседы. А яшчэ... што-та казыча яго твар, як калісьці даўно, вельмі даўно... Сеня не хацеў прачынацца, яму хацелася падоўжыць гэтыя радасныя адчуванні. Чаму мокрыя шчокі..., што-то капнуло на твар адзін раз, другі... Вочы адкрыліся, не падпарадкоўваючыся яго волі. Ен нічога не разумеў, дзе сон, а дзе ява. Перад ім былі татавы вочы, поўныя слез. Яны сцякалі на яго кучаравую бараду і блішчалі ў валасах як кропелькі расы на траве. Дык вось ад чаго былі мокрыя шчокі! - Тата, татачка, - прашаптаў хлопчык. - Сыночак мой, слава Богу, я знайшоў цябе! Мы з табой больш ніколі не расстанемся. У доме ўжо ніхто не спаў. Цетка Аміна ставіла на стол не хітрую ежу. Бульбу, звараную ў мундзірах і саленыя агуркі, якія ўчора прынесла суседка Тося. Амаль год яны жылі тут, вайна не дайшла да гэтай невялікай весачкі ў л