Найти в Дзене
Газэта ARCHE

Настаўніца супраць Міністэрства адукацыі

У інтэрнэце разгарэлася дыскусіі паміж настаўніцай рускай мовы, пісменніцай Ганнай Севярынец і Міністэрствам адукацыі.
Спачатку Ганна Севярынец размесціла ў сваім фэйсбуку адкрыты ліст, абазначыўшы крытычныя праблемы з якімі сутыкнулася адукацыйная сфера ў сувязі з каронавірусам.
Міністэрства адукацыі дало адказ у сваім фэйсбуку і тэлеграме. Але гэты адказ мае неадпаведную для ведамственнага ліста публіцыстычную форму і відавочна належыць аднаму з супрацоўнікаў Мінадукацыі Андрэю Лазуткінку.
Ганна Севярынец вельмі дасціпна адказала на гэта ў сваім фэйсбуку:
https://www.facebook.com/anna.severinets/posts/3027302493999402
Андрэй! Нарэшце дабралася я і да твайго эсэ, дасланага мне праз афіцыйны тэлеграм-канал Міністэрства. Папрасі, калі ласка, дарослых наступным разам перасылаць мне твае работы праз пошту, бо вас у мяне шмат, і я магу заблытацца, правяраючы шчэ і тэлеграм-канал. Тым не менш эсэ тваё прачытала ўважліва. Андрэй! Зноў тая самая праблема: тэма не раскрытая. Я прасіла ад

У інтэрнэце разгарэлася дыскусіі паміж настаўніцай рускай мовы, пісменніцай Ганнай Севярынец і Міністэрствам адукацыі.

Фота з фэйсбук старонік Ганны Севярынец
Фота з фэйсбук старонік Ганны Севярынец

Спачатку Ганна Севярынец размесціла ў сваім фэйсбуку адкрыты ліст, абазначыўшы крытычныя праблемы з якімі сутыкнулася адукацыйная сфера ў сувязі з каронавірусам.

Міністэрства адукацыі дало адказ у сваім фэйсбуку і тэлеграме. Але гэты адказ мае неадпаведную для ведамственнага ліста публіцыстычную форму і відавочна належыць аднаму з супрацоўнікаў Мінадукацыі Андрэю Лазуткінку.

Ганна Севярынец вельмі дасціпна адказала на гэта ў сваім фэйсбуку:
https://www.facebook.com/anna.severinets/posts/3027302493999402

Андрэй! Нарэшце дабралася я і да твайго эсэ, дасланага мне праз афіцыйны тэлеграм-канал Міністэрства. Папрасі, калі ласка, дарослых наступным разам перасылаць мне твае работы праз пошту, бо вас у мяне шмат, і я магу заблытацца, правяраючы шчэ і тэлеграм-канал. Тым не менш эсэ тваё прачытала ўважліва.

Андрэй! Зноў тая самая праблема: тэма не раскрытая. Я прасіла адказаць на пытанне "як будуць атэстоўвацца школьнікі", а ты напісаў лірычную прозу на тэму "Настаўнікі ў адлюстраванні апазіцыйных СМІ". Лайфхак: каб не збівацца з тэмы, шукай ключавыя словы ў пачатковым тэксце і будуй свой адказ, выкарыстоўваючы іх у кожным абзацы.

Па-другое, Андрэй. Перачытай яшчэ раз параграф "Функцыянальныя стылі мовы". У афіцыйна-дзелавым стылі не выкарыстоўваюцца словы кшталту "переобуться в прыжке" или "разгонять тезис". Парада: не пішы афіцыйных тэкстаў мовай, якой ты размаўляеш з сябрамі.

Па-трэцяе. Вельмі заўважная беднасць запасу ветлівых фармулёвак, Андрэй. Гэты тэкст можна было б пачаць словамі "Мы падзяляем заклапочанасць настаўнікаў", альбо "Усё нашыя намаганні скіраваныя на тое, каб дзеці авалодвалі ведамі" і гэтак далей. Запішы, калі ласка, тры радкі гэтых фармулёвак у сшытак, каб запомніць.

Па дробязях: шмат таўталогіі. Вучыся падбіраць сінонімы. Што такое сінонімы - паглядзі самастойна ў гугле.

Так што, на жаль, Андрэй, пакуль неатэстацыя. Прывітанне дарослым. Спасылкі на відэаўрокі дашлю ў прыват. Твая А.К.