Пяцьдзясят гадоў таму, 10 красавіка 1970 года, сэр Пол Макартні выступіў з заявай, пра тое, што ён не бачыць магчымасці працягу існавання праекту The Beatles. Гэтая дата лічыцца афіцыйным канцом гісторыі легендарнага гурта.
Як вядома, прызнанне да The Beatles прыйшло не адразу. Тое, што яны прапаноўвалі ў якасці музыкі, старэйшаму пакаленню здавалася проста шумам і какафоніяй. А некаторыя медыкі нават лічылі, што канцэрты чацвёркі кепска ўплываюць на здароўе, асабліва дзяўчынак. На канцэртах бітлоў панавала масавая дзявочая істэрыя з дзікімі віскамі і слязамі. На малюнку часопіса The Punch таго часу фанатка кажа, што на сённяшнім канцэрце бітлоў з-за хваробы будзе вымушана імітаваць віскі. Многія музычныя аўтарытэты ў той час цалкам сур'ёзна лічылі, што фурор ліверпульскай чацвёркі з'яўляецца сінонімам пачатку культурнай дэградацыі. Гэтае меркаванне ўзмацняў імідж членаў групы і перш за ўсё праз неахайныя шавялюры. Нават амерыканскі прэзідэнт Ліндан Джонсан прызнаўся англійскаму прэм