Працягваем ваяж па старонках флагмана беларускай савецкай сатыры. Гэтым разам узгадваем, як «Вожык» змагаўся супраць стылягаў — моладзевай субкультуры ў СССР 1940-1950-х гадоў. Часопіс «Вожык» акрамя ўсяго з’яўляецца індыкатарам сацыяльных працэсаў у савецкай Беларусі. Гарадская тэматыка пачала дамінаваць у выданні толькі на пачатку 70-х, калі пачалася другая хваля індустрыялізацыі і наш край стаў пераважна ўрбаністычным. Адпаведна, раней больш увагі надавалася праблемам вёскі. У тым ліку «Вожык» бязлітасна змагаўся з тымі маладымі сялянамі, якія філонілі пасяўныя і ўборачныя, п'янствавалі, кралі з калгасных складаў, ставілі асабістае вышэй за грамадскія і партыйныя задачы. Што тычыцца гарадской моладзі, то прыблізна да сярэдзіны 50-х «Вожык» цікавіўся ёй рэдка. Хіба што час ад часу ад яго аўтараў даставалася хуліганам.
Пастаральныя матывы панавалі ў «Вожыку» пакуль у Маскве не абвясцілі «крыжовы» паход супраць касмапалітаў – аматараў Захаду, пад каток якога таксама трапілі