Грамадскі дзеяч, паэт, празаік, публіцыст і перакладчык, адзін з пачынальнікаў новай беларускай літаратуры, народны адвакат – усё гэта Францішак Багушэвіч. 21 сакавіка беларусы адзначылі 180 гадоў са дня яго нараджэння. Імя Францішка Багушэвіча цесна звязана з Кушлянамі, дзе ён жыў і плённа працаваў. З асобай паэта-дэмакрата ў мяне звязана некалькі асабістых момантаў. Мой бацька Францішак Казіміравіч - цёзка Багушэвіча. Бабуля і дзядуля былі людзьмі непісьменнымі, Багушэвіча не чыталі, таму гэты факт - не больш, чым супадзенне. Мой прадзед Пётр па мамінай лініі напачатку ХХ стагоддзя (пасля смерці Багушэвіча), жыў з сям'ёй і працаваў у сядзібе. У 1915 годзе, падчас Першай сусветнай, прадзед захварэў, і яму нямецкі доктар рабіў аперацыю (на жаль, не ведаю, якую). Напэўна, нейкую нескладаную, бо аперыраваў менавіта ў Кушлянах. Маміна стрыечная сястра, настаўніца беларускай мовы і літаратуры Смаргонскай СШ №1 Алена Рудко трыццаць гадоў таму напісала і выдала брашуру “Францішак Багушэвіч”