Сёлетні люты для пісьменніцы са Смаргоні Тані Скарынкінай аказаўся вельмі лагодным, паспяховым у квадраце. У Маскве выйшлі адразу дзве кнігі. Таня СКАРЫНКІНА са сваімі новымі кнігамі “З вялікім задавальненнем прачытаў яе. Калі адным радком, то атрымалася гэткая кніга кніжнага чалавека пра кнігі. І не ведаў, што ў нас ёсць такія аўтары, якія настолькі цікава пішуць пра сваё глыбокае і ўнутрана змястоўнае жыццё ў глыбінцы, у дадзеным выпадку ў Смаргоні. Калі патрапіцца гэта рэч, не адкладайце ў бок, прачытайце, яна вартая таго”, - днямі на сваёй старонцы ў Фэйсбуку такі пост пра кнігу Тані Скарынкінай “Шмат Чэслава Мілаша, крыху Элвіса Прэслі” напісаў Андрэй Ільніцкі. Андрэй Мікалаевіч - доктар медыцынскіх навук, прафесар, член савета Міжнароднай асацыяцыі геранталогіі і герыятрыі, член праўлення Еўрапейскага грамадства герыятрычнай медыцыны. Хоць і жыве ў Маскве, але добра ведае беларускую мову, бо нарадзіўся і вучыўся ў Полацку, пасля школы – ў Віцебскім медуініверсітэце. Актыўна ці