Чарговы дыплом І ступені – на рахунку ўзорнага ансамбля “Гулянок” школы мастацтваў імя М.К. Агінскага. Калектыў удзельнічаў у II адкрытым конкурсе беларускага народнага спеўнага і музычна-інструментальнага выканальніцтва «Згукі Мінуўшчыны». У мерапрыемстве прынялі ўдзел больш за 20 фальклорных, вакальных, інструментальных калектываў Беларусі. Ансамбль “Гулянок” выступаў у праекце “Музычна-інструментальнае выканальніцтва”. “Гулянок” на сталічнай сцэне Аўтар і кіраўнік праекта - знакаміты беларускі этнахарэограф, лаўрэат спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзеячам культуры і мастацтва Мікола Козенка. На працягу конкурсу ён нёс вахту каля відэакамеры: фіксаваў усе моманты імпрэзы. Патрыярх беларускай этнахарэаграфіі Мікола КОЗЕНКА Журы ўзначаліў Вячаслаў Калацэй, загадчык кафедры этналогіі і фальклору Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў. Ён адзначыў, што конкурс пакінуў добрае ўражанне. Можна спадзявацца на тое, што новы фальклорны фэст паступова набя