Група беларускіх турыстаў захрасла ў аэрапорце ў Ліме, сталіцы Перу. З 16 сакавіка Савет міністраў гэтай краіны ўвёў 15-дзённы каранцін. Улады закрываюць межы краіны і адмяняюць усе міжнародныя рэйсы — таксама на бліжэйшыя 15 дзён. Вандроўка ў беларусаў скончылася 15 сакавіка, 16-йа і 17-га і яны мусілі вяртацца з Паўднёвай Амерыкі ў Еўропу. Аднак іх рэйсы да Мадрыда адмененыя. Спрабуючы ўсё ж неяк выбрацца з Лімы, яны дабраліся да тамтэйшага аэрапорта. Але ў самалёт не трапілі. "Мы не можам выбрацца. Лічы, мы тут замкнёныя ў аэрапорце", — такое паведамленне атрымалі ад іх сябры прыкладна а 20-й гадзіне па беларускім часе (апоўдні па перуанскім часе). Грамадзяне Беларусі могуць знаходзіцца ў Перу без візаў да 183 дзён. Існуе верагоднасць, што група беларусаў затрымаецца ў лацінаамерыканскай краіне надоўга. Беларусы спрабуюць перабрацца з Лімы ў іншы перуанскі горад, Куска. Там умовы каранціна крыху лягчэйшыя. Частка групы паспрабуе трапіць у Еўропу праз Чылі і ЗША. Вядома, што беларусы
"Праз гадзіну вайсковае становішча": група беларусаў трапіла ў каранцін у Перу
17 марта 202017 мар 2020
1
1 мин