У Мiжнародны дзень роднай мовы ў цэнтральнай бібліятэцы сумесна з Сенненскай раённай арганізацыяй ГА “БРСМ” была арганізавана сустрэча з вядомай самадзейнай паэткай Ларысай Сяргееўнай Гапеевай, былой настаўніцай беларускай мовы і літаратуры. Пасля выхаду на заслужаны адпачынак, Ларыса Сяргееўна ўвесь вольны час прысвячае напісанню вершаў. У яе творчасці боль за 500 вершаў, вялікая частка з каторых напісана на роднай мове.
Пад час сустрэчы вялася гаворка аб прыгажосці і мілагучнасці беларускай мовы, аб неабходнасці берагчы сваю самабытнасць, звычаі і традыцыі, а асабліва ведаць і любіць родную матчыну мову. Удзельнікі сустрэчы з ўдзячнасцю і замілаваннем слухалі прыгожыя вершы ў выкананні аўтара.
Ларыса Гапеева ”Сенненшчына – слаўная зямля“.
Родны край мой, казачны і мілы, Сенненшчына слаўная мая!
Хто жыве тут – будзе той шчаслівы, Бо святая гэтая зямля.
Людзі тут старанныя спрадвеку, Працаю багацце множым мы.
Ведаем, як важна чалавеку Добры след пакінуць на зямлі.
Зроблена на ёй ужо нямала, У кожнага свій лёс, жыццё і век.
Хочацца, каб з гонарам гучала Слова залатое – Чалавек!
Край заўсёды наш багатым будзе, Ён прыгожы, сонечны такі.
І жывуць цудоўныя тут людзі, Што зямлю праславяць на вякі.
Фотаздымкі: А. А. Карбоўскага
Сайт Сенненской районной библиотеки
http://cbs-senno.by/index.php/pages/events/388-sustrecha-z-samadzejnaj-paetkaj-l-s-gapeevaj