Словы, якія належаць Вінцэнту Дуніну-Марцінкевічу, можна адрасаваць усім ўдзельнікам І рэспубліканскага краязнаўчага форуму Беларусі ў межах Года малой радзімы. Ён адбыўся на мінулым тыдні, 12 і 13 сакавіка, у Мінску. Яго арганізавалі Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь, грамадскае аб’яднанне “Беларускі фонд культуры” пры падтрымцы трох міністэрстваў: культуры, інфармацыі і адукацыі Рэспублікі Беларусь. Прыняла ўдзел у гэтым мерапрыемстве карэспандэнт газеты “Светлы шлях” Галіна Антонава, якая, акрамя іншых матэрыялаў, піша на краязнаўчую тэматыку, вывучае гісторыю Смаргоншчыны. - Форум сабраў амаль 250 краязнаўцаў з усіх куткоў Беларусі, - расказвае Галіна Антонава. - Смаргоншчыну прадстаўляла толькі я адна. Дарэчы, у праграме сярод выступоўцаў не знайшла ніводнага супрацоўніка СМІ. У асноўным гэта былі прадстаўнікі ВНУ (ад выкладчыкаў да прафесараў), супрацоўнікі музеяў, архіваў, бібліятэк, выкладчыкі каледжаў, настаўнікі, студэнты, вучні школ, проста зацікаўленыя кра
У Мінску адбыўся І рэспубліканскі краязнаўчы форум
16 марта 202016 мар 2020
5
2 мин