З 20 лютага па 1 сакавіка ў Беларусі праходзіць акцыя “Адзіны дзень бяспекі”. Яна праводзіцца з мэтай прыцягнення ўвагі да праблемы траўміравання і гібелі людзей ад так званых знешніх прычын. Таму ў гэтыя дні намаганні суб’ектаў прафілактыкі накіраваны на прапаганду бяспечных умоў пражывання людзей, правядзенне адукацыйна-выхаваўчай работы з дзецьмі і падлеткамі, а таксама развіццё ў грамадстве культуры бяспекі ў жыццядзейнасці. 27 лютага адзіны дзень бяспекі быў праведзены ў Смаргоні на чыгуначнай станцыі. Участковы інспектар міліцыі Аляксей Ражко, чый адміністрацыйны ўчастак прылягае да чыгункі, гутарыў з пасажырамі, іншымі людзьмі, якія праходзілі па прывакзальнай тэрыторыі, раздаваў ім буклеты з інфармацыяй аб мерах бяспекі паблізу чыгуначных пуцей. Да гэтага мерапрыемства далучылася начальнік чыгуначнай станцыі Смаргонь Алена Шэленгоўская. Яна адзначыла, што дарослыя ў асноўным выконваюць правілы знаходжання паблізу чыгуначнага палатна. Часцей дзеці пераходзяць чыгуначныя п
Адзіны дзень бяспекі на чыгуначнай станцыі Смаргонь
27 февраля 202027 фев 2020
4
1 мин