“Дзве зоркі” – спявак і ветурач. У жодзішкаўскім “акенцы творчасці” – канцэртная праграма “Спяшаемся павіншаваць вас”, прысвечаная Абаронцам Айчыны. Забягаючы наперад, скажу: журы адзначыла цікавы сцэнарый імпрэзы. Прагучалі кампазіцыі пра вайну, пра Радзіму, пра каханне. Мужчынам, што сабраліся ў зале, пасылалі свае песенныя віншаванні Алена Давыдзенкава, юныя артысткі Алена Кавяка і Ксенія Мізула, дзіцячая вакальная група. Выступала і юная Ангеліна Дудзінская, удзельніца дзіцячага фальклорнага калектыву “Нальшчаначка”, якая паспела “засвяціцца” ў міжнародным фестывалі-конкурсе дзіцячай і маладзёжнай творчасці “Вясёлка над Віцебскам” (атрымала дыплом 1 ступені ў намінацыі “Вакальна-харавая творчасць”). “Запалілі” залу народны ансамбль народнай песні “Вечарынка”. Завяршылася імпрэза песняй “Сэрца зямлі маёй”, якую выканаў прыгожы дуэт. Разам з прафесіяналам Максімам Пашуком спявала ветурач мясцовай гаспадаркі Аксана Гісіч. Без перабольшання, з такім нумарам не сорамна і на праграм
На аглядзе-конкурсе “Распахнем акенца творчасці” Жодзішкаўскі Дом культуры прадставіў сваю праграму
24 февраля 202024 фев 2020
3
~1 мин