Найти в Дзене

У Смаргоні прайшла ўрачыстасць да Дня абаронцаў Айчыны

Напярэдадні Дня абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь у раённым Цэнтры культуры адбылася ўрачыстасць.

Ад імя раённага выканаўчага камітэта і райсавета дэпутатаў удзельнікаў мерапрыемства павіншавала са святам начальнік аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі райвыканкама Ганна Джумкова. Яна адзначыла, што абарона Айчыны – святы абавязак кожнага грамадзяніна нашай краіны, а армія з’яўляецца гарантыяй яе незалежнасці і ваеннай бяспекі.


23 лютага пачынаецца шырокамаштабны праект “Памяць. Адзінства. Перамога”, які рэалізоўваецца ў рамках святкавання 75-годдзя перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. У 12 гадзін ва ўсіх храмах Гродзенскай вобласці  адбудзецца гучанне званоў “Звон памяці”. У Смаргоні наваколле абудзяць званы Спаса-Прэабражэнскага храма і касцёла Святога Міхаіла Арханёла.

-3
-4
-5

За ўзорнае выкананне службовых абавязкаў Ганна Джумкова ўручыла Ганаровую грамату  і Падзячнае пісьмо райвыканкама двум работнікам райваенкамата.

На ўрачыстасці выступіў ваенны камісар Смаргонскага раёна Леанард Гружэўскі. Ён расказаў аб станаўленні і гартаванні арміі, потым уручыў новыя пагоны некалькім афіцэрам запасу, якім былі прысвоены чарговыя воінскія званні. Некалькі мужчын з рук ваенкома атрымалі юбілейны медаль “75 гадоў з дня вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”.

-6
-7
-8

Старшыня раённага савета ветэранаў Уладзімір Касакоўскі Дзень абаронцаў Айчыны назваў усенародным святам, святам усіх тых, хто шануе гераічныя традыцыі народа і захоўвае памяць аб абаронцах Айчыны, якія загінулі падчас баявых дзеянняў.

-9

З канцэртам выступілі дзіцячыя песенныя і танцавальныя калектывы, а таксама работнікі культуры, выкладчыкі музычнай школы і салісты духавога аркестра вайсковай часці 2044.

-10
-11
-12
-13
-14
-15
-16
-17
-18
-19
-20
-21
-22

Юрый ЯНУШКЕВІЧ.

Фота Сяргея ЮРЭВІЧА.