16 лютага Аляксандр Лукашэнка вырашыў "нечакана" перанесці сваю трэніроўку ў спарткомплекс "Раўбічы". Мэтай кіраўніка Беларусі было паглядзець, як там рыхтуюцца да чэмпіянату Еўропы па біятлоне-2020. Звязаны з адміністрацыяй прэзідэнта телеграм-канал "Пул першага" апублікаваў відэа з трэніроўкі. Лукашэнка катаецца на лыжах, а потым страляе па мішэнях. На кадрах бачна, што на лыжні ў яго няма вінтоўкі за спінай — ён атрымлівае яе ўжо на агнявым рубяжы. Журналісты сайта Reform.by заўважылі, што ў кіраўніка дзяржавы — добрая прафесійная вінтоўка ANSCHÜTZ 1827 F Biathlon Comfort. Кошт такіх вінтовак пачынаецца ад 3000 еўра. На прыкладзе выгравіраваныя прозвішча і ініцыялы "Лукашеенко А.Г." — то бок, гэта не выпадковая трэніровачная вінтоўка, а імянная зброя. Два гады таму на юнацкіх спаборніцтвах "Снежны снайпер" у Раўбічах з падобнай вінтоўкай выступаў малодшы сын Аляксандра Лукашэнкі Мікалай. Яго зброя таксама было імянной — з гравіроўкай "Лукашенко Н.А." на прыкладзе. "Прессбол" піша, ш
У Раўбічах Лукашэнка страляў з імянной біятлоннай вінтоўкі за 3000 еўра
17 февраля 202017 фев 2020
1 мин