Знаходкі ў вёсцы Паганцы і Парычах Светлагорскага раёна, колішняй Парыцкай воласці Бабруйскага павету Мінскай губерні.
Вытворчасць цэглы існавала ў Парычах не пазней за 1880 год [1]. Адным з уладароў Парыцкай цагельні з’яўляўся Абрам Кацнельсон [2].
Цэгла з таўром ПАРИЧИ. сустракаецца ў будынку сядзібы Пушчыных, пабудаванай ў другой палове ХІХ ст. [3],
а таксама ў будынаку Парыцкай жаноцкай вучэльні духоўнага ведамства (1881 год.) г.п. Парычы, вул. Камсамольская, дом №3 - помнік архітэктуры Светлогорскага раёна [1].
Вытворчасць цэглы ў Парычах працягнулася пры савецкай уладзе. У 1929 годзе ў Парычах працавала арцель па вытворчасці цэглы. У 1946 годзе адчынілася Парыцкая цагельня пасляваеннага ўзору.
Вытворчасць цэглы ў Парычых існавала амаль безперапынна, пачынаючы не пазней за 1880 год, і спынялася падчас ліхалеццяў – войнаў.
Парыцкая цагельня канчаткова была зруйнавана ў 2018 годзе, а рэшткі яе закапаны ў зямлю [1]. Апошняя публікацыя пра дзейную Парыцкую цагельню датуецца 2013 годам [4].
Мною было знойдзена каля двадцаці фрагментаў цаглін з таўром ПАРИЧИ.
Амаль цэлымі былі знойдзены дзьве цагліны ў стосе цэглы каля дома на падвор’е.
Пры раскопках падмурку печкі знойдзены шэсць фрагментаў цаглін з надпісамі: ПАРИЧИ., ПАРИЧИ., ПАРИЧИ.
Тры фрагменты цаглін з таўром ПАРИЧИ. адшуканы ў лесе ва ўрочышчы Азерскі мох на пазіцыях Другой сусветнай вайны. Жаўнеры арміі Вермахта і Савецкай Арміі выкарыстоўвалі цэглы з таўром ПАРИЧИ. ў зямлянках. Бралі цэглу з найбліжэйшых вёсак.
Ва ўсіх артэфактах таўро ставілася ў асноўным на рабрыне (на кладцы). Сустракаецца двух памераў: вялікі і маленькі.
Пазней таўро ставілася на посцілцы і выканана таксама ў двух памерах. Верагодна, цагліны з меншым таўро рабіліся пазней.
Віктар Раманцоў.16.02.2020 г.
Перадрук без згоды аўтара забаронены. Дазваляецца частковае цытаванне. Спасылка на аўтара і матэрыял пры цытаванні абавязковыя.
Крыніцы:
1. Раманцоў Віктар. Сенсацыйнае адкрыццё. Парыцкая цагельня была пабудавана ў другой палове ХІХ стагоддзя. Яндэкс-Дзэн. Светлагорск Краязнаўчы [Электронны рэсурс]. — Доступ праз Інтэрнэт: https://zen.yandex.ru/media/id/5c7a559667c02400b5de2483/sensacyinae-adkrycce-paryckaia-cagelnia-byla-pabudavana--drugoi-palove-hh-stagoddzia-5c9928050b19fb00b30c9597 Дата доступу: 16.02.2020.
2. Раманцоў Віктар. Сенсацыя! Знойдзены апошні ўладар Парыцкай цагельні. Яндэкс-Дзэн. Светлагорск Краязнаўчы [Электронны рэсурс]. — Доступ праз Інтэрнэт: https://zen.yandex.ru/media/id/5c7a559667c02400b5de2483/sensacyia-znoidzeny-aposhn-ladar-paryckai-cageln-5e10d4571a860800adaff275 Дата доступу: 16.02.2020.
3. Раманцоў Віктар. На сядзібе Пушчыных у Парычах выяўлены рэшткі двух будынкаў другой паловы ХІХ стагоддзя. Яндэкс-Дзэн. Светлагорск Краязнаўчы [Электронны рэсурс]. — Доступ праз Інтэрнэт: https://zen.yandex.ru/media/id/5c7a559667c02400b5de2483/na-siadzbe-pushchynyh-u-parychah-vyialeny-reshtk-dvuh-budynka-drugoi-palovy-hh-stagoddzia-5cd5c1942b514100b39e432c Дата доступу: 16.02.2020.
4. Наталья Пригодич. Знатные кирпичи из гофмановской печи. Правда. Гомель. Информационный портал газеты «Гомельская праўда». [Электронны рэсурс]. — Доступ праз Інтэрнэт: https://gp.by/category/news/society/news25343.html Дата доступу: 16.02.2020.
Чытайце таксама:
Таўраваная цэгла ў Светлагорскім раёне
https://zen.yandex.ru/media/id/5c7a559667c02400b5de2483/taravanaia-cegla--svetlagorskm-raene-5e352c804e72656569a2f451
Таўраваная цэгла ў Светлагорскім раёне. Цагліны з таўром ИМЕНІЕ БЕЛИЦА.
https://zen.yandex.ru/media/id/5c7a559667c02400b5de2483/taravanaia-cegla--svetlagorskm-raene-caglny-z-tarom-imene-belica-5e3532e87065cb58f698d58d?&secdata=CJDah%2F%2F%2FLSABMAI%3D
Таўраваная цэгла ў Светлагорскім раёне. Цагліны з таўром БЕЛИЦА.А.
https://zen.yandex.ru/media/id/5c7a559667c02400b5de2483/taravanaia-cegla--svetlagorskm-raene-caglny-z-tarom-belicaa-5e36fb38f79130325aa4748e
Таўраваная цэгла ў Светлагорскім раёне. Цагліны з таўром А.Ш.БѢЛИЦА
https://zen.yandex.ru/media/id/5c7a559667c02400b5de2483/taravanaia-cegla--svetlagorskm-raene-caglny-z-tarom-ashblica-5e39b4729b6fe039bd759087
Таўраваная цэгла ў Светлагорскім раёне. Цагліны з таўром К-С Ч. БЯРЭЗІНА
https://zen.yandex.ru/media/id/5c7a559667c02400b5de2483/taravanaia-cegla--svetlagorskm-raene-caglny-z-tarom-ks-ch-biarezna-5e419ca2df9304340b2604e4
Таўраваная цэгла ў Светлагорскім раёне. Цагліны з таўром ИВАНОВЪ
https://zen.yandex.ru/media/id/5c7a559667c02400b5de2483/taravanaia-cegla--svetlagorskm-raene-caglny-z-tarom-ivanov-5e430ffa24a0e0721207262f
Таўраваная цэгла ў Светлагорскім раёне. Цагліны з таўром Е.ИВАНОВЪ
https://zen.yandex.ru/media/id/5c7a559667c02400b5de2483/taravanaia-cegla--svetlagorskm-raene-caglny-z-tarom-eivanov-5e4443880a4cb02ee4282d8f