Светлагорскі краязнаўца, журналіст Віктар Раманцоў стаў удзельнікам конкурса "Беларус(ка) года" па версіі "Мова нанова", прысвечанага Дню роднай мовы. Конкурс праводзіцца сярод тых, хто робіць уклад у развіццё і пашырэнне роднай мовы ў сваім раёне. Удзельнікам конкурсу трэба было да 15 лютага 2019 года даслаць журы свае гісторыі поспеху ў выглядзе тэкстаў ці відэаролікаў, якое абярэ самых-самых і ўручыць прэмію "Мова нанова". Галасаванне адбудзецца па прэтэндэнтах з кожнага горада, а пасля пераможца будзе абраны з усёй Беларусі. Усе гісторыі, дасланыя да конкурсу, будуць апублікаваныя на старонках "Мова нанова". Удзельнік з найлепшай гісторыяй з кожнага гораду атрымае ўнікальны прыз ад мясцовай каманды выкладчыкаў. Прыз за 1 месца па Беларусі: хэнд-мэйд стол з дрэва ад майстроў Arttables (https://www.facebook.com/arttabless/) і дзень на аграсядзібе "Пяскі" гаспадыні Евы Гілевіч. Заяўка на конкурс курсаў беларускай мовы “МоваНанова”да Дня роднай мовы ад краязнаўцы, журналіста Віктар
“Сваімі публікацыямі папулярызую цікавасць да беларускай мовы, краязнаўству, гісторыі Светлагорскага раёна”
16 февраля 202016 фев 2020
9
3 мин