Найти в Дзене

Як выглядалi Якімава Слабада і яе жыхары ў 1912 годзе

Оглавление

Для гісторыкаў і краязнаўцаў Светлагорскага раёна сталі даступныя ўнікальныя фотаздымкі, зробленыя на тэрыторыі сучаснага Светлагорскага раёна Гомельскай вобласці ў 1912 годзе беларускім этнографам Ісакам Сербавым.

У гэтай публікацыі мы распавядаем, як выглядала на той час сяло Якімава Слабада Рэчыцкага павета і яе жыхары.

Беларусы ў фотаздымках Ісака Сербава 1911–1912 гадоў / The Belarusians in the photos of by Isaac Serbau / Baltarusiai Isako Serbovo metų fotografijose» / склад., аўт. уступ. артыкула В. А. Лабачэўская. - Мінск. 2012. - С. 364.

На першым здымку сфатаграфавана вуліца Якімавай Слабады – Горвальскі тракт. Пераважная большасць дахаў жылых хат накрыта дранкай. Некаторыя дахі гаспадарчых пабудоў накрыты горш – саломай і бярвёнамі.

На цэнтральнай вуліцы няма травы, паўсюль ляжаць кавалкі гною. Злева відаць постаць чалавека – дзіцёнка. Усе хаты вузкія – на два вокны. І толькі адна хата па правы бок вуліцы шырэйшая за астатнія і выглядае багацейшай – на тры вокны.

На другім фотаздымку паказаны дом на два акенца небагатага чалавека.

Беларусы ў фотаздымках Ісака Сербава 1911–1912 гадоў / The Belarusians in the photos of by Isaac Serbau / Baltarusiai Isako Serbovo metų fotografijose» / склад., аўт. уступ. артыкула В. А. Лабачэўская. - Мінск. 2012. - С. 365.

Не вельмі прывабна выглядае дранка на хаце – выпіраюць дошкі. Вароты не зроблены ў выглядзе брамы. Плот выкладзены з суцэльных дрэў абцясаных сякерай ці рэзаком. Дошкі амаль адсутнічаюць. На двух іншых фота відаць гаспадарчыя пабудовы ў двары, пакрытыя саломай.

-3
 Беларусы ў фотаздымках Ісака Сербава 1911–1912 гадоў / The Belarusians in the photos of by Isaac Serbau / Baltarusiai Isako Serbovo metų fotografijose» / склад., аўт. уступ. артыкула В. А. Лабачэўская. - Мінск. 2012. - С. 366.

На чацвёртым і пятым здымках сфатаграфанава гумно з розных бакоў. Дах пабудовы пакрыты саломай і бярвёнамі, якія яго ўтрымліваюць ад ветра.

 Беларусы ў фотаздымках Ісака Сербава 1911–1912 гадоў / The Belarusians in the photos of by Isaac Serbau / Baltarusiai Isako Serbovo metų fotografijose» / склад., аўт. уступ. артыкула В. А. Лабачэўская. - Мінск. 2012. - С. 367.

Гумно цікава тым, што гаспадар яго зрабіў шэрыйшым на траціну за першапачатковую пабудову: прымацаваў новыя слупы да бярвёнаў і паклаў новыя сцены па шырыні і даўжыні. На уваходзе ў гумно справа і злева стаяць снапы жыта, відаць, сушацца. На наступных двух здымках паказаны стогі загатаванага жыта. Цікавы яны тым, што сам стог пакладзены на драўляную надбудову, якая ўзвышаецца крыху над зямлёй, не даючы жыту гніць.

-7
 Беларусы ў фотаздымках Ісака Сербава 1911–1912 гадоў / The Belarusians in the photos of by Isaac Serbau / Baltarusiai Isako Serbovo metų fotografijose» / склад., аўт. уступ. артыкула В. А. Лабачэўская. - Мінск. 2012. - С. 368.

На адным са здымкаў паказаны гаспадар стагоў – селянін Іван Петручэнка. Гэта барадаты мужчына гадоў 50-60 на выгляд. Апрануты ў даматканую кашулю і штаны. Кашуля падпярэзана паясом. На нагах апрануты лапці. У селніна праз плячо вісіць маленькая кайстрачка.

Аўтар гэтах фотаздымкаў Ісак Абрамавіч Сербаў (1871 – 1943) — беларускі этнограф, фалькларыст і археолаг. Правадзейны член Інстытута беларускай культуры (1922), кандыдат гістарычных навук (1934)

З 1900 года вывучаў побыт, матэрыяльную культуру, вусную паэтычную і музычную творчасць беларусаў. Сабраў багатыя калекцыі народнага адзення і мастацтва, на аснове якіх у 1951 годзе быў выдадзены альбом «Беларускае народнае мастацтва». Першым сярод беларускіх этнографаў сабраў вялікую фотатэку, у якой зафіксаваныя тыпы адзення жыхароў розных куткоў Палесся, жылля, гаспадарчых пабудоў, вырабаў рамёстваў. Сабраныя этнаграфічныя матэрыялы і назіранні абагульніў у працах «Сяло Вялікае; Малюнкі з жыцця Беларусі» (1910), «Вандроўкі па Палессі 1911 і 1912 гг.» (1914), «Беларусы-сакуны» (1915) [1].

Для гісторыкаў і краязнаўцаў Светлагорскага раёна каштоўнымі з’яўляюцца фотаздымкі нашай мясцовасці, зробленыя Ісакам Сербавым падчас паездак па Палессі. На іх мы можам пабачыць, як выглядалі продкі з нашай мясцовасці больш за 100 гадоў таму.

Ісак Сербаў зрабіў фота ў неселеных пунктах Парычы, Рудня, Семакі (сучасная Гамза), Шупейкі, Яланы, Язвін, Якімава Слабада.

Арыгіналы фотаздымкаў Ісака Сербава захоўваюцца ў аддзеле рукапісаў Бібліятэкі Вільнюскага ўніверсітэта (Літва). Аля нядаўна частка з іх была апублікавана ў альбоме «Беларусы ў фотаздымках Ісака Сербава 1911–1912 гадоў” [2]. Усяго ў ім я налічыў 38 фотаздымкаў, якія тычацца сучаснага Светлагорскага раёна.

Віктар Раманцоў. 14.02.2020

Перадрук цалкам без згоды аўтара забаронены. Дазваляецца часткова цытаваць. Спасылка на цытаванне - абавязковая.

Крыніцы:

1. Ісак Абрамавіч Сербаў. ВікіпедыЯ. Свабодная інцыклапедыя [Электронны рэсурс]. — Доступ праз Інтэрнэт: https://be.wikipedia.org/wiki/%D0%86%D1%81%D0%B0%D0%BA_%D0%90%D0%B1%D1%80%D0%B0%D0%BC%D0%B0%D0%B2%D1%96%D1%87_%D0%A1%D0%B5%D1%80%D0%B1%D0%B0%D1%9E Дата доступу: 05.01.2020.

2. Беларусы ў фотаздымках Ісака Сербава 1911–1912 гадоў / The Belarusians in the photos of by Isaac Serbau / Baltarusiai Isako Serbovo metų fotografijose» / склад., аўт. уступ. артыкула В. А. Лабачэўская. - Мінск. 2012. - 456 с.

Чытайце таксама:

Як выглядалі Парычы і парычане ў 1912 годзе

https://zen.yandex.ru/media/id/5c7a559667c02400b5de2483/iak-vygliadal-parychy--parychane--1912-godze-5e110a02ba281e00b0befa48

Як выглядалі жыхары вёскі Рудня ў 1912 годзе

https://zen.yandex.ru/media/id/5c7a559667c02400b5de2483/iak-vygliadal-jyhary-vesk-rudnia--1912-godze-5e1214e53f548700ad63ca3f