“Акенцы творчасці” расчынілі самадзейныя артысты Смаргоншчыны. У раёне праходзіць агляд-конкурс па ўсіх відах мастацкай творчасці. У мінулую пятніцу свае канцэртныя праграмы прадставілі калектывы Валэйкаўскага і Кушлянскага сельскіх клубаў. “Сёлета Смаргонскаму раёну споўнілася 80 гадоў, а Вялікай Перамозе – 75. Гэтым датам і прысвячаецца наша мерапрыемства, - адзначыла вядучая імпрэзы Марыя Субаткевіч, загадчыца Валэйкаўскага СК”. “Нам выпала шчасце тут нарадзіцца” – менавіта так назвалі мясцовыя артысты сваю праграму. І ў гэтых словах няма ні пафасу, ні фальшы. Яны сапраўды вельмі любяць свой куточак. Валэйкаўскія артысткі зрабілі акцэнт на народнай музыцы і спевах. А як жа іначай? Народны фальклорны гурт “Валэйчанка” вядомы далёка за межамі вёскі. Мінулым летам валэйкаўскія артысткі сталі героямі перадачы на Беларускім тэлебачанні. “Валэйчанка” адкрыла новы сезон праекта “Спявае Беларусь”. І на гэты раз жанчыны выканалі народныя песні з “Куфэрка бабулі Ганны” і аўтарскія кампазіцыі