Добавить в корзинуПозвонить
Найти в Дзене

Смаргонская “зорка” Ютуба

Якую музыку можна было пачуць, жывучы на хутары Малыя Якентаны ў 50 - 60-х гадах мінулага стагоддзя? Толькі жывую. Гукі гармоніка, якія Ірэнка чула з маленства, краналі самыя тонкія струны яе дзіцячай душы. Аднойчы, недзе ў 1962 годзе, яе тата паехаў у Астравец на базар прадаваць парасят. Бачыць: пасля абеду вяртаецца, на коніку вязе гармонік “двухрадку” зялёнага колеру з надпісам “Беларусь”. У дзяўчынкі аж сэрца закалацілася. Бацька аб’явіў: “Інструмент - для старэйшага брата Чэслава”. Варыянт, што на ім можа граць хтосьці з дачок (іх было трое), – нават не разглядаўся. І тым не менш, радасць дзяўчынкі была бясконцай. “Дам гармонік патрымаць” Інструмент Ірэнка дзяліла разам з братам. Толькі ніхто пра гэта і не здагадваўся. Калі хлопец ішоў збіраць грыбы ці лавіць рыбу, малая ціхенька даставала гармонік і на слых падбірала “Лявоніху”. У акрузе музыкаў не было, таму “ўтаймоўвала” гармонік яна самастойна. “Я была ў другім класе, калі мы пераехалі з хутара ў вёску. Дзеці клічуць на вуліцу

Якую музыку можна было пачуць, жывучы на хутары Малыя Якентаны ў 50 - 60-х гадах мінулага стагоддзя? Толькі жывую. Гукі гармоніка, якія Ірэнка чула з маленства, краналі самыя тонкія струны яе дзіцячай душы. Аднойчы, недзе ў 1962 годзе, яе тата паехаў у Астравец на базар прадаваць парасят. Бачыць: пасля абеду вяртаецца, на коніку вязе гармонік “двухрадку” зялёнага колеру з надпісам “Беларусь”. У дзяўчынкі аж сэрца закалацілася. Бацька аб’явіў: “Інструмент - для старэйшага брата Чэслава”. Варыянт, што на ім можа граць хтосьці з дачок (іх было трое), – нават не разглядаўся. І тым не менш, радасць дзяўчынкі была бясконцай.

“Дам гармонік патрымаць”

Інструмент Ірэнка дзяліла разам з братам. Толькі ніхто пра гэта і не здагадваўся. Калі хлопец ішоў збіраць грыбы ці лавіць рыбу, малая ціхенька даставала гармонік і на слых падбірала “Лявоніху”. У акрузе музыкаў не было, таму “ўтаймоўвала” гармонік яна самастойна.

“Я была ў другім класе, калі мы пераехалі з хутара ў вёску. Дзеці клічуць на вуліцу гуляць, а я не хачу. Я граць хачу… - смяецца мая суразмоўца. - Бывала, брат жартаваў, гледзячы на маю зацікаўленасць да інструмента: “Ідзі, памый рукі, тады дам гармонік патрымаць”. Ён і не здагадваўся, што я ўжо ва ўсю расцягваю мяхі гармоніка і “складаю” мелодыі. ПРАЦЯГ ТЭМЫ