Найти тему

историческая гостиная «Священная война. Тема Великой Отечественной войны в художественных произведениях»

Цель проекта «Историческая гостиная» - создание условий для формирования патриотических и гражданских чувств обучающихся, понимания прошлого и настоящего родной страны, совершенствование исторических компетенций. В то же время каждая гостиная имеет свои локальные отличительные цели и задачи. Цель гостиной «Священная война. Тема Великой Отечественной войны в художественных произведениях» - расширить читательский опыт учащихся, создать условия для понимания сущности литературы в период Великой Отечественной войны.

Сценарий

для учащихся 7 – 11 классов.

Заўвага: У аснове сцэнарыя ляжаць эсэ Пiмена Панчанкi [4].

Ведущий 1. Добрый вечер, дорогие друзья!

Ведущий 2. Мы приветствуем вас в исторической гостиной «Священная война. Тема Великой Отечественной войны в художественных произведениях».

Слайд 1. Название гостиной.

Ведущий 1. Уже стали традицией встречи в гостиной дат и событий, а, главное, людей, которые изменили мир. Лента времени, time line, - это интересное и познавательное путешествие.

Ведущий 2. Мы уверены, вы не будете смотреть на часы и вспоминать сказку о потерянном времени…

Ведущий 1. Мы уверены, что в гостиной вы сможете ощутить время и себя, как частицу живущего во времени человечества.

Сцэна 1. Гiсторыя Беларусi...

(Каля сцэны стаiць флаг Рэспублiкi Беларусь, на франтальнай сцяне знаходзiцца герб Беларусi. Вiдэарад на заднiку сцэны – старонкi гераiчнай гiсторыi Беларусi).

Вядучы 2. Гiсторыя Беларусi...

Ты – векапомная.

Ты – гераiчная.

Ты – драматычная.

Беларускiя землi заўсёды былi пад нейчай каронай цi акупацыяй: i Польшча, i Расiя, i Лiтва, i французы, i шведы, i немцы…

Колькi войн прайшло па нашай зямлi, не пералiчыць.

Вядучы 1. Шмат скарбу збрыло проч: мы i цяпер не ведаем, дзе крыж Ефрасiннi Полацкай, дзе старажытныя кнiгi i рукапiсы, дзе неацэнныя старыя iконы, жывапiс, царкоўнае золата i срэбра…

Слайд 2. Вялiкая Айчынная вайна: 1941 – 1945 гг.

Вядучы 2. Але ж галоўны скарб – людзi. Калi ў 1945 годзе вярталiся з армii ў родны горад цi вёску, перш-наперш лiчылi , хто застаўся жывы, хто i дзе загiнуў, што ацалела пасля страшэннай вайны. Амаль што ў кожнай беларускай сям’i былi ды i яшчэ жывуць ветэраны вялiкай вайны. Вялiкая Айчынная вайна доўжылася з 1941 па 1945 год. Загiнуў у Беларусi, як сведчаць гiсторыкi, кожны чацвёрты.

Вучань

Вы не бачылі вёсак, якія не ўсталі з вайны?

Па ўсёй Беларусі, па ўсёй Беларусі яны...

Вы мне скажаце — а на што глядзець,

калі ўвосень там — адно лісцяў медзь,

калі ўзімку там — толькі ветру плач,

а вясной дзярэ сваё сэрца драч...

Вучань

Лета роснае па зямлі ідзе,

лета радасці за руку вядзе:

пах язмінавы, пах малінавы,

цень карункавы, свет бурштынавы.

Лета сцеле дыван з травы...

Для каго дыван, хто жывы?!

Анікога жывога тут,

зараслі мясціны пакут...

Назва простая на слупку,

пыл гарачы на бальшаку...

Ой, вандроўнікі родныя, ой, ведуны,

запішыце ў даведнікі вёскі,

якія не ўсталі з вайны!..

(«Вёскі, якія не ўсталі», Еўдакія Лось).

Вядучы 1. Пiсьменнiкi ва ўсе вякi i да нашага часу тым i займаюцца, што iмкнуцца мастацкiмi сродкамi спасцiгнуць свет, жыццё народа. Празаiкi i драматургi ствараюць характары, тыпы, якiя ў канфлiктах свайго часу даносяць да нас жывы агонь жыцця, працы, барацьбы. Паэтаў займае душа чалавека, яго настроi, мары, памкненнi, самыя тонкiя праявы чалавечых пачуццяў.

Вядучы 2. Нашы беларускiя класiкi выдатна спраўлялiся з гэтай справаю.

У нас ёсць выдатныя творы пра вайну, пра чалавека на вайне. I тут першае, самае важнае i глыбокае слова належыць Васiлю Быкаву.

Сцэна 2: Васiль Быкаў «Сцюжа»

(На сцэне стаяць крэслы так, каб утварыць фурманку (павозку). На крэслах (у фурманцы) сядзяць дзецi (дзяўчынка i хлопчык), кабета).

Вучань. Пiсаць праўду пра людзей, пра вайну (калi ёсць вялiкi талент, бескампрамiснае сумленне, прынцыповасць) – гэта шчасце i радасць, горкая радасць. Амаль усе кнiгi Васiля Быкава трагiчныя. Падумайце, колькi разоў аўтару разам са сваiмi героямi давялося пакутаваць i памiраць, бо вайна – страшэнная бяда для кожнага народа, з’ява трагiчная, бязлiтасная.

(Гучыць запiс: вой пургi, выбухi гармат)

Слайд 3. Васiль Быкaў (19 чэрвеня 1924 г. – 22 чэрвеня 2003 г.)

Вучань. … Iдзе вайна з фашызмам, раны i пакуты роднай зямлi клiчуць: «iдзi, забi агрэсара!». У гэтай супярэчнасцi – якраз i складанасць пазнання праўды вайны. Яна не адназначная, не ляжыць на паверхнi, пiсьменнiк дае адчуць гэтую неадназначнасць, унутраную супярэчнасць праўды.

Вучань. Сёння ў нашай гасцёўнi - героi з аповесцi Васiля Быкава «Сцюжа»: партызан Азевiч, кабета, дзецi – Шурка i Лёдзя. Словы за аўтара чытае__

(Вучнi пачатковай школы (малыя), старшакласнiкi разыгрываюць сцэну з аповесцi).

Вучань. (чытае словы за аўтара). Прыглядзеўшыся, Азевiч зразумеў, хто яшчэ ехаў у возе з гэтай кабетай. Захутаныя ў кажух , побач бялелi два дзiцячыя тварыкi, - насцярожаныя, мабыць, спалоханыя, яны маўклiва ўзiралiся праз змрок у начнога чалавека, што перапынiў iх у дарозе, сказаў знарок бесклапотна:

Азевiч. (выходзць на сцэну, прыглядаецца) - Не бойцеся! Дзядзя – добры.

Шурка. - А я не баюся. Гэта Лёдзя баiцца. А я не баюся цябе.

Азевiч. - Во як! Смелы, аднак.

Шурка. - Смелы, ага.

Кабета. (павярнуўшыся да х тварам) - Малы ён. Кажа немаведама што. Якi там, смелы…

Шурка. - Смелы!

Кабета. - Маўчы, Шурка!

Лёдзя (цiхенька). - А i ты нясмелы. Бо плакаў, як татка ляжаў i з яго кроў цякла…

Вучань (чытае словы за аўтара). Усе змоўчалi, маўчаў i Шурка, i Азевiч з няёмкасцi перасмыкнуў нутром, адчуўшы нейкую трагедыю гэтых падарожнiкаў. Ды кабета, мусiць, ужо зачапiлася за стрэмка свае бяды i растлумачыла:

Кабета. - Гэта ж во iхнiх бацьку з маткай забiлi. Вязу сiрот дахаты. Пляменнiкi ж …

Шурка. - А ў цёткi сабака ёсць. Жулiк завецца.

Кабета. - Ат, якi там сабака! Шчанюк адзiн.

Азевiч. - Бацькоў – немцы? А завошта?

Кабета. - Каб жа немцы! Свае. Партызаны.

Азевiч. - Во як! За што?

Кабета.- А нiзашто. Што за немца заступiўся. Не даваў немца застрэлiць. Дык застрэлiлi ўсiх.

Азевiч. - Цiкава.

Кабета. - Настаўнiкi яны, Бiклагi. Якраз во ля царквы жылi. Недалёка ад школы. Бацька фiзiку вучыў, а матка, мая сястрыца Фанечка, нямецкую мову. Домiк такi ладны мелi, яна ж, Фаня, чысцюткая такая сястрыца, усё ў iх прыбранае было, ладнае, - цi комнатка, цi ганак, усё вышаравана, аж жоўценькае. Во гэта iх i згубiла. Каб тое знаццё…

Яны i дзетак так вучылi, каб аккуратна, ветлiва. Шурка во малы, яшчэ ў школу не хадзiў, а ўжо кнiжкi чытаў, увесь буквар знае…

Шурка. (сур’ёзна) - А, буквар нецiкавы. Казкi цiкавейшыя.

Кабета (плачушчым голасам). - Хто цяпер вас вучыць будзе, ай, дзеткi вы мае няшчасныя.

Азевiч. -Дык а завошта ж iх забiлi ўсё ж такi?

Кабета. (выцерла далоняй вочы) - Я ж i кажу: чысценька ў iх было, во i ўпадабаў кватэру той немец. Што ў раёне за начальнiка прыехаў. У рудым такiм пiнжаку з абвязкай на рукаве, немалады ўжо такi, дужа строгi. Стаў кватарантам…

Азевiч. - Бургамiстр, цi што?

Кабета. - А чорт яго ведае, – бургамiстр ён, цi яшчэ хто. Але заняў большы пакой, iх перaсялiлi ў бакоўню, каб да яго нi-нi. I дзяншчык там у яго, абслуга …

Шурка. - А ў яго наган – во такi, у скураной сумцы. Парабел называецца.

Кабета. - Во-во, наган ты толькi i запомнiў, - наган…

Щурка. (заварушыўся ў кажусе) - Ага, запомнiў. Як той дзядзя застрэлiў немца, дык узяў ягоны наган i стрэльнуў у татку.

Азевiч. - Дык завошта iх? За кватэру?

Кабета. - А хто ж iх ведае, я ж не была там, не ведаю. Але ж людзi расказваюць: прыйшлi ноччу, паклiкалi ў пуню Бiклагу, ну, бацьку во гэтых. Каб немца забiць. А ён – не, нельга, дзяцей пагубiце, усiх жа паб`юць тады немцы – i бацькоў, i дзяцей. Бо куды ж iм тады падзецца. А тыя кажуць: ах, ты, халуй нямецкi, фашыстаў зашчышчаеш? Ну i самi ў хату, застрэлiлi немца, а тады i iх абыдвух пастралялi. Каб сведак не было, цi што? Цi са злосцi? Цi чорт iх ведае чаму.

Шурка. - А татку два разы стрэльнулi. Бо шавялiўся. Рукой так па грудзях i ўбок вадзiў.

Лёдзя (цiхенька). - А ты бачыў? Я дык на печы плакала.

Шурка. - А я бачыў. Я пад ложкам сядзеў, а як кроў таткава пацякла аж да парога, дык я вылез. А татка i не крануўся.

Вучань (чытае словы за аўтара). Цётка пачала плакаць, а Азевiч сядзеў моўчкi, думаў. Ды i што ён мог зрабiць, чым суцешыць гэтых людзей. Можа, так было i трэба, а, можа, i не. Як зразумець цяпер, хто вiнаваты. Вiнаваты вайна i людская жорсткасць, нянавiсць i непрымiрымасць, што раздзiралi людскiя душы. Стралялi, нiшчылi, бiлi – не дужа разбiраючыся, не надта мяркуючы-судзячы – абы больш крывi – i сваёй, i варожай.

Вядучы 1. Вось яна – вайна. Вайна памiж людзьмi. Чытаючы «Сцюжу», чысцееш душой i смуткуеш сэрцам. Разам з пiсьменнiкам адчуваеш неадназначнасць, унутраную супярэчнасць праўды вайны.

Сцэна 3. Аркадзь Куляшоў. «Сцяг брыгады»

(На заднiку сцэны вiдэарад разбураных гарадоў, жытнёвае поле)

Слайд 4 . Аркадзь Куляшоў (6 лютага 1914 г. – 4 лютага 1978 г.)

Вучань. Аркадзь Аляксандравiч Куляшоў нарадзiўся 6 лютага 1914 года ў Саматэвiчах на Магiлёўшчыне ў сям’i сельскiх настаўнiкаў. Друкавацца пачаў у дванаццаць год. У перадваеннай лiрыцы паэт усё болей i болей задумваецца пра тое, што будзе, «калi вайна мой мiрны край агорне».

Вучань. I вось гiтлераўская Германiя напала на Савецкi Саюз. Беларусь заглынулася ў агнi i крывi. Пачаўся смяротны бой народа з фашыстоўскай навалай.

Вучань. Куляшоў, шукаючы ваенкамат, пеша прайшоў шлях ад Мiнска да Оршы, цягнiком даехаў да Калiнiна, дзе добраахвoтна ўступiў у рады Чырвонай Армii. У армейскай газеце «Знамя Саветаў» ён праслужыў самыя цяжкiя часы. Ён на ўласныя вочы пабачыў усё нязмернае гора нашага народа, суцэльныя руiны гарадоў вёсак, непамерна горкiя страты.

Вучань. У 1942 годзе на Калiнiнскiм фронце Аркадзь Куляшоў напiсаў сваю славутую паэму «Сцяг брыгады». Карцiны разбуранай Беларусi напiсаны Куляшовым з вялiкай эпiчнай сiлай. Вось жытнёвае поле ваеннага часу:

Пакасiлi яго кулямёты,

Усё пакасiлi,

А тупыя фашысцкiя боты

Яго малацiлi.

Танкi гусенiц жорнамi

Жыта пасля памалолi,

Конi потныя, чорныя

Хлеб замясiлi на полi,

Кроў была iм дражджамi,

Палiлi агнём i жалезам,

I ляжыць камянямi

Хлеб з пякарань фашысцкiх за лесам.

Вучань. «Сцяг брыгады» быў перакладзены на рускую мову i дзесяткi моў iншых народаў. Паэма стала вялiкiм дасягненнем усёй савецкай паэзii ваеннага часу. Гэта сапраўды народная паэма – адна з вяршынь творчасцi Аркадзя Куляшова.

Вядучы. Гучыць музычны твор – фрагмент вакальна-сімфанічнай паэмы беларускага кампазітара Г. Вагнера «Вечна жывыя».

Сцэна 4. Еўдакiя Лось «Палачанка». Жанчыны i дзецi ў час вайны

(На заднiку сцэны вiдэарад ваенных падзей, партызанскiх стаянак)

Слайд 5. Еўдакiя Лось (1929 – 1977)

Вучань. Галоўная паэтычная думка Еўдакii Лось – радасць жыцця, гордасць за сваю радзiму, за свой партызанскi край i народ. Яна часта ўспамiнала свае ваеннае дзяцiнства. Вось як Еўдакiя Лось пiша пра вайну:

А яна прыпаўзла, прыкацiлася потым,

Абакрала, зрабiла дзiця сiратой.

Залiла палыны мае кроўю i потам,

Зацягнула снюткiя далi слатой…

Вучанiца. А вось «Палачанка»:

(Гучыць цiха пяшчотная музыка. Праз сцэну плаўным, цiхiм, прыгожым крокам праходзiць i кружыцца бялявая дзяўчына. К ёй звяртаецца вучанiца, калi чытае верш)

Можа, ты не такая i белая,

А празвалi бялянкай,

Можа, ты не такая i смелая,

А слывеш партызанкаю…

Я с табою расла,

Ела хлеб травяны i бульбяны,

Я з табою была,

Калi ў лес ты iшла ў партызаны.

Сцэна 4. Аляксандр Твардоўскi. «Васiль Цёркiн»

Слайд 6 . Гарады на Дняпры: Магiлёў, Орша, Смаленск

Вучань. Вялiкая славянская рака Дняпро-Славуцiч са сваiмi прытокамi Дзясной, Беразiной, Сожам i Прыпяццю, як спрадвечнае дрэва дружбы, яднала i яднае тры братнiя народы: рускi, беларускi i украiнскi.

Вучань. Многа слаўных гарадоў стаiць на Дняпры: украiнскiя на чале з Кiевам, беларускiя Магiлёў i Орша, а ў верхнiм цячэннi Дняпра – старжытны Смаленск, горад-воiн, надзейны шчыт Расii.

Вучань. Смаленская зямля - блiзкая i родная нам, беларусам. Гэта мне прыемна падкрэслiць, успамiнаючы iмя выдатнага майстра рускай лiтаратуры, добрага сябра беларускага народа i беларускай лтаратуры Аляксандра Трыфанавiча Твардоўскага.

Слайд 7. Аляксандр Трыфанавiч Твардоўскi. (1910 – 1971)

Вучань. Так, у беларускага народа, у беларускiх паэтаў асаблiвае стаўленне да А.Т. Твардоўскага. Ён перанёс разам з намi ўсё гора адступлення. Ён служыў у франтавой газеце на адным з беларускiх франтоў. Ён пiсаў пра Беларусь вершы, апавяданнi i нарысы.

Слайд Паэма «Васiль Цёркiн»

Вучань. Самы славуты твор Аляксандра Твардоўскага – «Васiль Цёркiн», кнiга пра байца. Вобраз Цёркiна – праўдзiвы, сакавiты, абаяльны. Ён з тых салдат, што ўсё ўмее, усiм дапаможа, i бяду развее, i ворага перахiтрыць. Герой кнiгi – Цёркiн – – сёння ў нашай гасцёўнi.

Вучань (Цёркiн) энергiчна, страявым шагам выходзiць на сцэну.

- Разрешите доложить

Коротко и просто:

Я большой охотник жить

Лет до девяноста.

… (праходзiць па сцэне)

- Доложу хотя бы вкратце,

Как пришлось нам в счет войны

С тыла к фронту пробираться

С той, с немецкой стороны.

Шел наш брат, худой, голодный,

Потерявший связь и часть,

Шел поротно и повзводно,

И компанией свободной,

И один, как перст, подчас.

Шел он, серый, бородатый,

И, цепляясь за порог,

Заходил в любую хату,

Словно чем-то виноватый

Перед ней. А что он мог!

Шли, однако. Шел и я...

Шли бойцы за нами следом,

Покидая пленный край.

….

Я одну политбеседу

Повторял:

- Не унывай.

Не зарвемся, так прорвемся,

Будем живы - не помрем.

Срок придет, назад вернемся,

Что отдали - все вернем.

(Гучыць песня «Тальяночка». Автор текста (слов): Фатьянов А. Композитор (музыка): Соловьев-Седой В.)

Вучань. У паэме шмат салдацкага гумару, аўтарскай дасцiпнасцi, народнай мудрасцi. Aле памылiлiся тыя, хто лiчыў, што Твардоўскi iмкнуўся жартамi i дасцiпнымi гiсторыямi развесялiць, падбадзёрыць смяртэльна стомленых байцоў.

Вучань. Было i гэта. Але ў паэме напластавалася столькi трагiчнага, горкага, цяжкага, непапраўнага – усяго, што было на гэтай самай крывавай вайне.

Вучань. Многiя з байцоў, якiя чыталi папярэднi раздзел паэмы маглi i не дажыць да наступнага. Таму паэт iмкнуўся кожны раздзел зрабiць закончаным, гранiчна праўдзiвым, бо на вайне нельга было пражыць «Без чего?» - звяртаецца да другога вучня)

Вучань. «Без правды сущей, правды, прямо в душу бьющей, да была б она погуще, как бы ни была горька». Таму што «Страшный бой идёт, кровавый, смертный бой не ради славы, ради жизни на земле».

Вучань. Аляксандр Твардоўскi добра ведаў i любiў беларускiя песнi. Асаблiва «А ў полi вярба» i «Ой, рэчанька, рэчанька». Зараз песня «Ой, рэчанька, рэчанька» прагучыць для вас.

Выконваецца песня навучэнцам i настаўнiцай.

Ученик 1. Отечественная война всё дальше уходит в историю, но Быков писал не просто «военную прозу» - его интересовала «война» в душе человека, способность противостоять её разрушительной силе. И это мы видели сегодня на примере фрагмента его повести «Сцюжа».

Ученик 2. Ни Василь Быков, ни Константин Воробьёв, ни Виктор Астафьев ни разу не усомнились ни в целях войны, ни в огромной ценности достигнутой победы. Сколько бы они ни разоблачали бессердечие и глупость командования, бессмысленную жестокость и подозрительность «органов», война всё равно оставалась для них великим историческим событием, причастностью к которому можно только гордиться.

Ученик 1. А это означает, что война действительно была народной. И даже священной.

Ученик 2. Последнее слово кажется особенно странным – ведь война даже при самом скрупулёзном соблюдении «законов войны» требует чудовищной жестокости…

Ученик 1. Но не только – ещё и самопожертвования. Вот эта готовность людей подвергать себя смертельному риску во имя долга и порождает в памяти представление о святости, ибо люди никогда не жертвуют собой во имя утилитарных целей – только во имя святынь. Во имя Родины.

Ученик. (обращается к девушке).

Сестра, ты помнишь, как из боя

Меня ты вынесла в санбат?

Ученица.

Остались живы мы с тобою

В тот pаз, товарищ мой и брат.

Ученик.

Hа всю оставшуюся жизнь

Hам хватит подвигов и славы

Победы над врагом кровавым.

Hа всю оставшуюся жизнь.

Hа всю оставшуюся жизнь.

Далее поют вместе песню «На всю оставшуюся жизнь», музыка: Вениамин Баснер, слова: Б.Вахнюк и П.Фоменко

Горели Днепр, Нева и Волга,

Горели небо и поля...

Одна беда, одна тревога.

Одна судьба, одна земля.

Hа всю оставшуюся жизнь

Вам хватит горя и печали,

Где те, кого мы потеряли

Hа всю оставшуюся жизнь

Сестра и брат... Взаимной верой

Мы были сильными вдвойне,

Мы шли к любви и милосердью

В немилосердной той войне.

Hа всю оставшуюся жизнь

Запомним братство фронтовое

Как завещание святое

Hа всю оставшуюся жизнь...

Hа всю оставшуюся жизнь.

Ведущий. Меня всегда удивляло, что солдаты Ремарка, Хэмингуэя, Брехта, Экзюпери вынесли с войны одно чувство, а советские солдаты – совсем другое. У одних – трагическое разочарование, безысходность, надлом, у других – воодушевление, патриотический подъём, желание идти и побеждать дальше. Объяснение несоответствию я не знаю.

Ученик. Война переворачивает вверх дном все понятия. Жизнь и смерть меняются местами, высшим героизмом становится смерть, добродетелью – убийство.

Ученик. После войны найти себя в мирной непросто. Немцы после Первой мировой, американцы после Вьетнама составили потерянное поколение. Поколение Великой Отечественной, завоевав День Победы, сумело начать новую жизнь.

Ученик. Но я знаю точно одно: война прошла через мою семью. Когда говорят, что в нашей стране нет семьи, которую бы не затронула война, это могло бы показаться лозунгом, если бы действительно нашлась оставшаяся в стороне от общей беды, семья. В военной судьбе моей семьи много трагического, но нет ничего исключительного. Это общая судьба.

Вучань. Помнім болі і страты свае.

Памяць шуміць, як чароты…

(Анатоль Вярцiнскi. Рэквiем па кожным чацвёртым)

Вучань. Так, памяць - адно з самых важных чалавечых пачуццяў. I слоган «Мы помнiм, мы ганарымся» - цудоўны, бо цiкавасць да Вялiкай Айчыннай вайны з гадамi не праходзiць, а нават расце. Кожнае новае пакаленне адкрывае ва ўроках Вялiкай Айчыннай вайны нешта новае, вельмi актуальнае менавiта сёння. Наша гасцёўня закрываецца. Сёння мы гарталi старонкi лiтаратурных твораў пра вялiкую вайну, якая засталася ў пямяцi людзей свяшчэннай.

Вучань. Дык хай жа памяць пра гэту вайну не пакiдае нас, i кнiгi, якiя мы сёння ўспомнiлi – найлепшая прапаганда супраць вайны i пераканаўчае сцвярджэнне патрыятызму, гуманiзму, дабрынi, чалавечнасцi.

Гучыць у запiсу песня «Малiтва» (словы Янкi Купалы) у выкананнi ансамбля «Песняры».

Гледачы пакiдаюць гасцёўню.

Лiтаратурныя крынiцы

1. Буран, В. Васiль Быкаў / В. Буран. Мн.: «Маст. лiт.», 1976. - 232 с. з iл.

2. Быкаў, В.У. Сцюжа: Аповесць. // В. Быкаў. Мн.: Маст. лiт., 1993. – 176 с.

3. Вершы пра Вялiкую Айчынную вайну [Электронный ресурс] Режим доступа: https://sad-naroch.schools.by/pages/vershy-pra-vjalkuju-ajchynnuju-vajnu - Дата доступа: 12.12.2017

4. Панчанка, П. Высокi бераг: Вершы, эсэ. – Мн.: Маст. лiт., 1993. – 239 с.

5. Твардовский, А . Поэма [Электронный ресурс] Режим доступа: http://lit.peoples.ru/poetry/alexandr_tvardovsky/poem_17436.shtml - Дата доступа: 01.02.2018