Памятаеце, мы пісалі пра Гарадскі сад? Дык вось зараз у нас добрыя навіны. Вясной дзякуючы кампаніі A1 на наябрэжнай Францыска Скарыны з'явіцца крутая арт-інсталяцыя, якой можна будзе не толькі радаваць свае вочы, але і выкарыстоўваць яе ў якасці адпачынку. Так, давайце падрабязней. Што за інсталяцыя Калі коратка, то гэта набор інтэрактыўных скульптур, якія разам утвараюць слова «МОВА». Манументальныя тэкставыя інсталяцыі стануць месцамі камфортнага адпачынку, бо фактычна ўяўляюць з сябе вулічную мэблю, вырабленую з дрэва і металу. Аўтар арт-аб’ектаў – вядомы беларускі скульптар Павел Вайніцкі. Па яго задуме, «МОВА» служыць месцам камунікацыі, дзе людзі могуць сустракацца і зручна размяшчацца на скульптурных літарах. Асаблівасць Брэста будзе паказана праз колер інсталяцыі. Ідэя праекта грунтуецца на канцэпцыі нацыянальных колеравых упадабанняў, распрацаванай выдатным дызайнерам, мастаком і паэтам Міхалам Анемпадыставым у кнізе «Колер Беларусі», а таксама на даследаваннях буйнейшага бел
Смотрите, какую крутую штуку установят в Бресте на Набережной. Там будет бесплатный wi-fi и скамейки
21 февраля 202021 фев 2020
6
1 мин