Знаходкі ў вёсцы Паганцы Светлагорскага раёна, колішняй Парыцкай воласці Бабруйскага павету Мінскай губерні, адшуканыя пры раскопках падмурку печкі і ў самой вёсцы. Цагельня, як і вытворца, не ідэнтыфікаваны. Відавочна, што выраб цэглы рабіўся ў межах Парыцкай воласці. Толькі тут знойдзены такія цагліны. Мною было адшукана адзін фрагмент цагліны пры раскопках падмурку печкі (на фота). У стосе цэглы каля хаты знойдзена адна цагліна Е.ИВАНОВЪ. (на фота). У 2019 годзе мною адшуканы яшчэ некалькі цэглаў з таўром Е. ИВАНОВЪ у вёсцы Паганцы. (на фота) Таўро ИВАНОВЪ больш ранняе (да 1893 года). На змену яму прыйшла цэгла з таўром Е.ИВАНОВЪ - позняе (пасля 1893 года), калі патрабавалася ставіць ініцыялы, прозвішча вытворцы і месца. Е – ініцыял вытворцы. На жаль, месца вытворчасці не пазначана. Выкажу меркаванне, што выраб цэглы рабіўся на Карпавіцкай цагельні (в. Карпавічы). На змену цэглы Е.ИВАНОВЪ верагодна прыйшла цэгла з таўром И-ОВЪ. А-ВСКІЙ. Віктар Раманцоў.12.02.2020 г. Перадру
Таўраваная цэгла ў Светлагорскім раёне. Цагліны з таўром Е.ИВАНОВЪ
12 февраля 202012 фев 2020
6
2 мин