Знаходкі ў вёсцы Паганцы Светлагорскага раёна, колішняй Парыцкай воласці Бабруйскага павету Мінскай губерні, адшуканыя пры раскопках падмурку печкі і ў самой вёсцы.
Цагельня, як і вытворца, не ідэнтыфікаваны. Відавочна, што выраб цэглы рабіўся ў межах Парыцкай воласці. Толькі тут знойдзены такія цагліны.
Мною было адшукана тры фрагменты цаглін. У стосе цэглы каля хаты знойдзены фрагмент цэглы з надпісам ИВАНОВЪ - тры першыя літары. Астатнія ИВАНОВЪ знойдзены ў падмурку печкі.
У 2019 годзе мною адшуканы яшчэ некалькі цэглаў з таўром ИВАНОВЪ у вёсцы Паганцы.
Таўро ИВАНОВЪ больш ранняе (да 1893 года). На змену яму прыйшла цэгла з таўром Е.ИВАНОВЪ - позняе (пасля 1893 года), калі патрабавалася ставіць ініцыялы, прозвішча вытворцы і месца. Е – ініцыял вытворцы. На жаль, месца вытворчасці не пазначана. Выкажу меркаванне, што выраб цэглы рабіўся на Карпавіцкай цагельні (в. Карпавічы).
Віктар Раманцоў.10.02.2020 г.
Перадрук без згоды аўтара забаронены. Дазваляецца частковае цытаванне. Спасылка на аўтара і матэрыял пры цытаванні абавязковыя.
Чытайце таксама:
Таўраваная цэгла ў Светлагорскім раёне
https://zen.yandex.ru/media/id/5c7a559667c02400b5de2483/taravanaia-cegla--svetlagorskm-raene-5e352c804e72656569a2f451
Таўраваная цэгла ў Светлагорскім раёне. Цагліны з таўром ИМЕНІЕ БЕЛИЦА.
https://zen.yandex.ru/media/id/5c7a559667c02400b5de2483/taravanaia-cegla--svetlagorskm-raene-caglny-z-tarom-imene-belica-5e3532e87065cb58f698d58d?&secdata=CJDah%2F%2F%2FLSABMAI%3D
Таўраваная цэгла ў Светлагорскім раёне. Цагліны з таўром БЕЛИЦА.А.
https://zen.yandex.ru/media/id/5c7a559667c02400b5de2483/taravanaia-cegla--svetlagorskm-raene-caglny-z-tarom-belicaa-5e36fb38f79130325aa4748e
Таўраваная цэгла ў Светлагорскім раёне. Цагліны з таўром А.Ш.БѢЛИЦА
https://zen.yandex.ru/media/id/5c7a559667c02400b5de2483/taravanaia-cegla--svetlagorskm-raene-caglny-z-tarom-ashblica-5e39b4729b6fe039bd759087