Новы раман Вольгі Гапеевай нечакана адгукнуўся ўва мне прыемнымі эмоцыямі. Гэта аўтабіяграфічны твор, у якім аўтарка занатоўвае ўспаміны свайго дзяцінства, дзеліцца пачуццямі, перажываннямі і момантамі. Яна нарадзілася ў 1982 годзе, калі СССР дажываў апошняе дзесяцігоддзе, таму яе дзяцінства прыпала спачатку на эпоху брэжнеўскага застою, потым перабудовы. А ўжо школьніцай яна заспела часы станаўлення незалежнай беларускай дзяржавы.
⠀
Заўжды цікава чытаць пра гэты перыяд ва ўспамінах дзяцей, бо яны яшчэ не надта разумеюць, якія палітычныя змены адбываюцца ў дзяржаве, а таму іх погляд на сітуацыю заўжды своеасаблівы і вельмі арыгінальны.
⠀
Напрыклад, Вольга ўспрымала СССР як нешта велізарнае і вельмі абстрактнае, параўноўвала яго з матрошкай. Для яе вельмі дзіўнай была “наяўнасць дзвюх краінаў (БССР і СССР), дзвюх сталіцаў (Мінск і Масква) і двух гімнаў (гімн БССР і гімн СССР). <...> Быццам мы жылі паралельна ў двух вымярэннях ці недзе ў жываце драўлянай рускай матрошкі”. <...> Бяскрайні