Найти в Дзене
We Are Mova

Factoрыё

Factorio. Беларуская мова з +-2015 года.
98% станоўчых ацэнак у Steam.
Ух, мабыць, усе тыя, хто паставілі адмоўныя - патрапілі ў пекла.

https://store.steampowered.com/app/427520/Factorio

Factorio - гэта гульня, у якой вы будуеце фабрыкі і падтрымліваеце іх працу.
Вы будзеце здабываць рэсурсы, даследаваць новыя тэхналогіі, ствараць інфраструктуру, аўтаматызаваць вытворчасць і змагацца з ворагамі.
На пачатковым этапе гульні будзеце секчы дрэвы, здабываць руду і ствараць простыя маніпулятары і транспартныя канвееры, але праз некаторы час, зможаце падняцца да энергетычнай індустрыі з вялізнымі сонечнымі фермамі, перагонкай і перапрацоўкай нафты, пабудаваць робатаў і разгарнуць лагістычную сетку, наладжаную для вашых патрэбнасцяў у рэсурсах.