“Я ёсць і я буду” – менавіта так гучыць дэвіз сёлетняга Дня барацьбы з ракавымі захворваннямі. 42 з паловай тысячы жыхароў Брэсцкай вобласці знаходзіцца на ўліку ў онкадыспансеры з рознай ступенню цяжкасці такіх дыягназаў. Летась у Брэсцкай вобласці было выяўлена больш за 6 тысяч новых выпадкаў анкалагічных захворванняў. А па ўсёй краіне – амаль 50 тысяч. Рак скуры, страўніка, лёгкіх, малочнай і шчытападобнай залоз па-ранейшым займаюць лідзіруючыя пазіцыі. Асноўным у прафілактыцы анкалогіі з’яўляецца ранняя дыягностыка. Дзеля гэтага ў вобласці актыўна працуюць скрынінгавыя праграмы. Усяго іх чатыры – па выяўленні рака малочнай і прадсталёвай залоз, тоўстай кішкі, а таксама шыйкі маткі. – З кожным годам усё больш і больш пацыентаў абследуюцца па скрынінгавых праграмах. Мы маем пэўныя поспехі, але казаць аб глабальным поспеху пакуль што рана, таму што, каб атрымаць эфект ад скрынінгавых праграмы павінна прайсці шмат гадоў, – адзначыў Руслан Лук’яноўскі, галоўны ўрач Брэсцкага аблас