Мы ў адказе за тых, каго прыручылі! Роўна год прайшоў з моманту здарэння, якое выклікала шырокі рэзананс не толькі ў Брэсцкай вобласці, але і за межамі Беларусі: у Пружанскім раёне жывадзёр з асаблівай жорсткасцю расправіўся з сабакам. Але жывёліну выратавалі неабыякавыя людзі. Грэя, ці Дзіка – так валанцёры назвалі сабаку, не ведаўшы сапраўднага імя, знайшлі год таму непадалёк ад Ружан. Жывёла была знявечаная і ў літаральным сэнсе ледзь дыхала. За год Грэй перанёс не адну аперацыю. Зрок вярнуць так і не ўдалося – сабака поўнасцю сляпы. Але… ён атрымаў сапраўды новае жыццё – з’явіўся новы гаспадар, і галоўнае – любячы. – Вучыліся ўсяму: і хадзіць па лесвіцы, і спускацца/падымацца па склонах. Зараз сабака нават не ў адно дрэва не ўразаецца. Вельмі дружалюбны, ніякай агрэсіі. І мне іншы раз здаецца, што ён не лічыць сябе сляпым (усміхаецца), – кажа новы гаспадар жывёлы Марыя Амельянюк. На працягу ўсяго года валанцёры, якія выратавалі сабаку, намагаліся дабіцца заслужанага (па іх мер