Юныя выхаванцы студыі вакалу «Галасок» з курортнага пасёлка Нарач удзельнічалі ў 21-м фестывалі творчасці «Калейдаскоп талентаў. Восень 2019». Прайшоў ён у польскім горадзе Жывец. Землякі занялі тры першыя месцы ў трох намінацыях. У намінацыі «Эстрадная катэгорыя да 7 год» першае месца занялі Дар’я Гатко і Марта Бялевіч. У намінацыі «Дзіцячая песня ў катэгорыі да 7 год» — зноў жа перамога за Дар’яй Гатко і Мартай Бялевіч. У «Эстраднай катэгорыі да 7 год (малая група)» першае месца заняла песня «Кошка». Спецыяльны прыз з уручэннем грашовага сертыфіката атрымалі Мілана Арлова, Яна Куцкевіч, Марта Бялевіч, Дар’я Гатко. Таксама ўручаны спецыяльныя пахвальныя граматы ў катэгорыі «Майстэрства дэбют» Уладзіславу Вінаградаву і Дмітрыю Гатко. Кожны ўдзельнік атрымаў дыплом і кубак фестывалю. Студыя атрымала падарункавы сертыфікат на ўдзел міжнародных фестывалях і конкурсах. Кіруе студыяй індывідуальны прадпрымальнік Ірына Вінаградава.
Юныя нарачанцы занялі тры першыя месцы на фестывалі ў Польшчы
4 февраля 20204 фев 2020
17
~1 мин