Іншым часам, калі прагнозы спраўджваюцца, —пачуццё супярэчлівае. У мінулым годзе, калі Парламенцкая асамблея Савета Еўропы ўзнавіла паўнамоцтвы расійскай дэлегацыі (насуперак здароваму сэнсу, бо яе выключылі праз анексію Крыма, якая нікуды не падзелася), «Новы Час» задаўся пытаннем: «Час на Беларусь?» Як пісаў тады Алесь Кіркевіч, «застацца за бортам Савета Еўропы, у які нават Расію вярнулі, ужо неяк сорамна. Быццам гэта ў нас “Боінгі” збіваюць ды дасылаюць разліваць “навічок” па ўсім свеце супрацоўнікаў спецслужбаў… Крыўдна». І вось — пачалося. Дэпутат расійскай Дзярждумы і чалец расійскай дэлегацыі ў ПАСЕ Леанід Слуцкі заявіў, што Беларусь павінна атрымаць статус спецыяльна запрошанай у ПАСЕ. Прычым, гэта ён сказаў падчас абмеркавання справаздачы лорда Дэвіда Бленкатры па выбарах у Беларусі, якія прайшлі 17 лістапада. Згодна з высновамі еўрапейскіх місій назірання, яны «прайшлі спакойна, але не адпавядалі міжнародным стандартам дэмакратычных выбараў». У справаздачы канстатуецца, што