А па зямлі ўсё сцелюцца дарогі, гасцінцы, магістралі, бальшакі, не для пакут, не для людской трывогі, для радасці і шчасця на вякі. Беларусы па свайму менталітэту людзі якія не надта заахвочваюцца падарожжамі, яны любяць больш спакойнае жыцце. Таму сімвал дарогі з’яўляецца у беларускай афарыстыцы двухбаковым. І бакі гэтыя досыцб разыходзяцца а сваіх якасцях. Дарога тут і сімвал добрага, чыстага, шляху да нечага жаданага, некранутага. Яна таксама адлюстроўвае і гісторыю станаўлення нашай незалежнай нацыі, станаўлення беларускасці. З самага свайго пачатку лес беларусаў гэта шматлікія ростані, якія і з’яўляюцца пачаткам той ці іншай дарогі. А якая яна вырашае ўжо сам чалавек, і дарогі гэтыя бясконцыя. Так сцвяржаў і М. Танк: “Ўсе дарогі, апроч тых, што вядуць на пагост, бясконцыя”. Гэта так таму што, сколькі чалавек мае магчымасцей выбіраць, столькі і дарог у яго жыцці. Адна з самых знаемых дарог – дарога да хаты, на Радзіму. “ Ўсе шляхі прыводзяць не да Рыма, а да родных вербаў і бя