Вось і настала тая пара, калі неба зацягнулі шэрыя хмары, сонейка схавалася і ледзь-ледзь праглядае калі-некалі праз галінкі, паветра халоднае і пранізваючае, а раніцай так не хочацца вылазіць з-пад цёплай коўдры.. Шмат хто не любіць восень за яе даждлівае надвор'е, сцюдзёны вецер і напамінак аб наступаючых зімніх маразах. Але ёсць і іншы бок. Гэта доўгія вячоркі, духмянасць карыцы, рамантычныя спатканні, калі ўцякаеш разам з каханым ад дажджу пад аднім парасонам і, бясспрэчна, шамаценне лісця пад нагамі. Калі, як не восенню, ты можаш укруціцца у шарсцяны плед і піць гарачую каву, назіраючы за прахожымі, якія кудысьці спяшаюцца па сваіх справах. А яшчэ можна сядзець ва ўтульнай кавярне з сябрамі і дзяліцца сваімі марамі…Але самае прыемнае, мабыць, – гуляць па восеньскаму парку. Навокал столькі яркіх фарбаў, што вочы разбягаюцца! Паветра быццам празрыстае, насычанае асаблівым рэзкім пахам. Каляровае лісце ўпрыгожвае дрэвы, шамаціць пад нагамі, нават кружыць у паветры. Вы заўважалі, ш