Найти тему

Ці дасылала каралева Англіі ліст у Светлагорск?

Оглавление

Яе Вялікасць каралева Англіі Лізавета II у 2003 годзе даслала ліст школьнікам сярэдняй школы №4 г. Светлагорска.

 Лізавета ІІ. Фота www.liveinternet.ru.
Лізавета ІІ. Фота www.liveinternet.ru.

Паміж Светлагорскам і акругай Мэндып графства Самерсет больш за 10 гадоў дзейнічаюць партнёрскія сувязі. У 2003 годзе споўнілася 50 гадоў цараванню на англійскім троне каралевы Лізаветы II. Па прапанове ініцыятыўнай групы, якая адказвае за партнёрскія сувязі з англічанамі, светлагорскія школьнікі даслалі вітальны адрас каралеве Англіі Лізавеце II, павіншаваўшы яе з 50-годдзем царавання. Ліст быў напісаны на дзвюх мовах: беларускай і англійскай.

Лізавета II звярнула ўвагу на ліст школьнікаў з беларускага горада Светлагорска, калі знаходзілася разам з прынцам Філіпам, герцагам Эдынбургскім, на юбілейнай урачыстасці ў графстве Самерсет. І адказала ім: “Яе Вялікасць каралева Лізавета II выказвае падзяку ўсім школам Самерсету і іх партнёрам па ўсім свеце, якія даслалі свае пажаданні добрай волі” [1].

Ліст каралевы Англіі Лізаветы II захоўваецца ў кабінеце англійскай мовы сярэдняй школы №4.

Віктар Раманцоў.

Перадрук без згоды аўтара забаронены. Дазваляецца частковае цытаванне. Спасылка на аўтара і матэрыял пры цытаванні абавязковыя.

Крыніца:

1. Хомицевич Д. Письмо королевы Англии // Светлагорскія навіны. 2003. 28 сакавiка. С. 2.

Першакрыніца:

Віктар Раманцоў. Зведаная зямля. Светлагоршчына ў пытаннях і адказах. — Мінск : Галіяфы, 2011. — 252 с. С. 140.

Чытайце таксама:

Ці ёсць у Светлагорску свой “верставы слуп”?

https://zen.yandex.ru/media/id/5c7a559667c02400b5de2483/c-esc-u-svetlagorsku-svoi-verstavy-slup-5de00153260426075f79aa50

Ці ёсць у Шацілавічах-Светлагорску свой “Біг Бэн”?

https://zen.yandex.ru/media/id/5c7a559667c02400b5de2483/c-esc-u-shaclavchahsvetlagorsku-svoi-bg-ben-5dd95bef16376423cc9565ae

Ці збіраліся ў Шацілавічах-Светлагорску пабудаваць Дом Рады?

https://zen.yandex.ru/media/id/5c7a559667c02400b5de2483/c-zbralsia--shaclavchahsvetlagorsku-pabudavac-dom-rady-5df282983d5f6900addcdd2d

“Залатое стагоддзе” і “постсавецкасць” Светлагорска

https://zen.yandex.ru/media/id/5c7a559667c02400b5de2483/zalatoe-stagoddze--postsaveckasc-svetlagorska-5d12758eeb090d00ae2fdf04