Цымес - гэта святочны дэсерт, але на Беларусі яго гатуюць....з мясам. Адэльскі цымес з мясам - страва, якая ўнесена ў Спіс нематэрыяльных каштоўнасцяў Беларусі. Інгрыдыенты: Як гатаваць: Падрыхтаваць карняплоды, памыць і пачысціць. Бульбу парэзаць на чатыры часткі, бручку і моркву пакрышыць кубікамі, цыбулю парэзаць вельмі дробна. Усё перамяшаць і засыпаць у гаршчок. Мяса нарэзаць сярэднімі кавалкамі і ўкласці ў агародніну, пасаліць, дадаць спецыі, заліць вадой і паставіць тушыць у печ або духоўку на малым агні на 2 гадзіны. Калі страва добра ўтушыцца, патаўчы агародніну ў кашу. Пры жаданні ў гатовую страву дадавалі крышаны зялёны кроп і пер’е цыбулі. Елі ў прыкуску з салёнымі агуркамі. Яшчэ больш цікавых беларускіх рэцэптаў можна знайсці на bel.sputnik.by
Беларускі народны ЦЫМЕС з мясам - рэцэпт
27 января 202027 янв 2020
13
~1 мин