9 студзеня ў Палацы Рэспублікі ў Мінску адбылася святочная цырымонія ўручэння прэміі «За духоўнае адраджэнне». Заслужаны аматарскі калектыў Беларусі сімфанічны аркестр Маладзечанскага дзяржаўнага музычнага каледжа імя М.-К. Агінскага сярод тых, каму прысудзілі спецыяльную прэмію Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. У прысутнасці двух с паловай тысяч чалавек узнагароду з рук кіраўніка дзяржавы атрымаў мастацкі кіраўнік аркестра Рыгор Сарока. Паміж рэпетыцыямі цырымоніі знакаміты маладзечанец знайшоў час і пагутарыў з kraj.by. У размове з карэспандэнтам ён падзяліўся эмоцыямі і расказаў, чаму ставіцца да гэтай прэміі як да вялікай перамогі калектыву. – Па-першае, гэта вялікі гонар: мы першы сімфанічны аркестр, які ўзнагародзяць за ўвесь перыяд існавання прэміі «За духоўнае адраджэнне». Уявіце сабе! Са 180 прэтэндэнтаў мы патрапілі ў лік 15 лаўрэатаў. Па-другое, гэта таксама вялікі гонар і для Маладзечна, – упэўнены суразмоўца. – Мы адзіныя з Мінскай вобласці, каго ўзнагародзяць прэміяй. Па сл
Кіраўнік маладзечанскага аркестра Рыгор Сарока пра ўзнагароду калектыву: «Прэмію хачу аддаць людзям!»
12 января 202012 янв 2020
17
1 мин