Перадгісторыя. У дзяцінстве я вельмі любіла фэнтэзі і чытала ўсё, што траплялася пад руку ў бібліятэцы. Вельмі рана да мяне трапіў “Хобіт”, потым “Уладар пярсцёнкаў”, І панеслася… А потым універ і горы класікі, і амаль на дзясятак гадоў гэты жанр знік з майго жыцця.
⠀
Трэцяя кніга, прачытаная ў гэтым годзе, нагадала мне, за што я люблю фэнтэзі. За магчымасць збегчы ў выдуманыя сусветы, дзе можна сустрэць адважных ваяроў і жахлівых пачвар. Чытаю гэтую кнігу другі раз, першы быў у арыгінале па-польску. Але цяпер буду збіраць беларускія выданні.
⠀
Кожны зарабляе, як умее. Вядзьмар Геральт выдатна знішчае пачвар, што і прыносіць яму грошы. Гэтая кніга складаецца з некалькі апавяданняў, якія апісваюць яго прыгоды. Звязваюцца паміж сабой яны фрагментамі з гісторыяй Ведзьмара і размешчаныя не ў храналагічным парадку.
⠀
Сапкоўскі стварыў цудоўны свет, магічны, містычны, атмасферны. Ён актыўна карыстаецца адсылкамі да поп-культуры, перапрацоўвае вядомыя казачныя гісторыі і міфы, дадаючы ім патр